Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/127

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

там на бераг, ён пайшоў у Нінэвію. Казаньне яго тут мела добры ўплыў: жыхары пакаяліся і адкінуліся ад благога шляху свайго, і Гасподзь зьлітаваўся над Нінэвіяй.

§ 77. Прарокі царства юдейскага.

Прарок Ісайя паходзіў з царскага роду. Да прароцкага служэньня ён быў пакліканы гэткім відзеньнем. Ісайя убачыў Госпада на вялічным троне. Сэрафімы ― найвышэйшыя ангелы ― абкружалі Яго і, закрываючы крыльлем твары свае ад зьяньня Славы Яго, пяялі: "Сьвяты, Сьвяты, Сьвяты Гасподзь Саваоф, уся зямля поўная Славы Яго". Ісайя выклікнуў: „гора мне! згінуў я! я ― чалавек з нячыстымі вуснамі, а вочы мае бачылі Цара, Госпада Саваофа!" Тады адзін з сэрафімаў узяў з нябеснага ахвярніка гарачы вугаль, датыркнуўся ім да вуснаў Ісайі і сказаў: "ось гэта даткнулася вуснаў тваіх, і беззаконнасьць твая адсунута ад цябе, і грэх твой ачышчаны". Пасьля Ісайя пачуў голас Бога, які загадваў яму йсьці да Яго народу, каб зьвярнуць яго на шлях праўды.

Ісайя на сваім пасту знаходзіўся каля 60-х гадоў, высьведчаваючы народ у яго грахох і распусьце і прымаючы дзеяльнае учасьце ўва ўсіх болей-меней буйных здарэньнях з жыцьця свайго народу. Гэтак, сваімі малітвамі ён уратаваў юдейскае царства ад навалы Сэнахэрыма, пасьля зьніштажэньня ім царства ізраільскага. Таксама па малітвах Ісайі паздаравеў сьмяротна хворы цар Езэкія, які пасьля таго кіраваў царствам яшчэ 15 гадоў.

Прароцтвы і прадказаньні Ісайі асабліва ўславілі яго. У іх ён кажа аб зьяўленьні будучага Збавіцеля сьвету, Якога. называе Памазаньнікам (Хрыстом ці Мэсіяй), Богам Моцным, Царом праўды, Князем спакою, царству Якога ня будзе канца. Ісайя прадказаў нарадзіны Збавіцеля. ("Ось Дзева прыйме у чэраве і народзіць Сына, і дадуць імя Яму Эмануіл"), зьяўленьне перад ім Прадцечы, дастатак сходзячых на Яго дароў Сьвятога Духа, дзякуючы чаму Ен будзе тварыць шмат цудаў („Дух Гасподзень на Мне, бо Ён памазаў мяне добравяшчаць убогім і паслаў Мяне вылечваць пакорных сэрцам, прапаведваць палонным вызваленьне, сьляпым усьвятленьне, адпусьціць замучаных на волю, прапаведваць лета Гаспод-