Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/126

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ільлёй, які ўзяў яго ад сахі. Елісей асабліва ўславіўся сваімі цудамі. Так, адноўчы, калі жыхары Ерыхону пачалі скардзіцца яму, што ў іх нядобрая вада, Елісей кінуў крыху солі ў крыніцу, і вада зрабілася прыемнаю на смак. Другі раз, адна бедная жанчына, прасьледаваная за доўг пазычальнікам, цудоўна, па слову Елісея, напоўніла рэштай свайго масла шмат парожніх збанкоў, прадаўшы якія заплаціла доўг. Было здарэньне і ў Вэфілі, калі Елісей за пасьмешкі дзяцей над яго лысінай, паслаў на іх дзьве мядзьведзіхі, якія разарвалі на кавалкі 42-х хлапцоў: Елісей не прадбачыў у гэтых гарэзных дзецях нічога добрага. Ведамае таксама здарэньне уваскрашэньня Елісеем сына аднае беднае жанчыны, у падзяку за яе гасьціннасьць.

Гасподзь праз Елісея надзяляў міласьцяй нават чужаземцаў. Гэтак, Елісей вылячыў хворага праказаю Нээмана, ваеннаначальніка Сырыйскага: па слову Елісея, Нэзман занурыўся сем разоў у Іардане, і праказа адразу зьнікла. Нээман у падзяку запрапанаваў прароку багатыя гасьцінцы, але той адмовіўся прыняць іх. З дазволу Елісея, Нээман узяў з сабою яўрэйскае зямлі, каб у Дамаску пабудаваць ахвярнік Іегове.

Апошні цуд Елісея ўтварыўся ўжо пасьля яго сьмерці, калі ад датырканьня да яго касьцей, якія пакоіліся у пячоры, ажыу труп выпадкова кінутага туды з пасьпеху яўрэя. Так, сіла Божая, якая была з Елісеем, перакінулася і на яго мошчы.

Прарок Іона быў пасланы Госпадам у Нінэвію, сталіцу асырыйскага царства, абвясьціць гнеў Божы за паганства й распусту. Але ён пабаяўся йсьці да паганцаў, і сеў на карабель, які ад яжджаў у процілежны ад Нік. Раптам паднялася на моры моцная бура. Кінулі жэрабя, каб даведацца, хто з падарожных зьяўляецца прычынаю гневу багоў, якія наслалі буру. Жэрабя ўпала на Іону. Каб расчуліць Бога, Іону, як ён і сам прасіў, кінулі у мора, пасьля чаго бура сьціхла. Па загаду Божаму, прарока праглынуу кіт (так называлася ўсялякая вялікая рыба). І быў Іона няшкодны ў чэраве кіта тры дні і тры ночы[1]. Выкінуты кі-

  1. Прабываньне Іоны ў чэраве кіта тры дні і тры ночы і цудоўнае збавеньне яго праабразавала трохднёвае пахаваньне і слаўнае ўваскрасеньне І. Хрыста.