Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/125

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

крычалі, як ні калолі сябе, паводлуг свайго звычаю, нажамі і коп'ямі, але агню з неба здабыць не маглі. Тады Ільля пабудаваў у імя Госпада Бога ахвярнік з 12 каменьняў, па ліку ўсіх каленаў ізраільскіх, палажыў на яго дровы і цяля і загадаў ліць ваду, пакуль не напоўніцца роу навакол ахвярніка. Ільля памаліўся Богу, і Бог паслаў агонь. з неба, які паглынуў і ахвяру і дровы, і высушыў ваду ў рове. Увесь народ упаў на зямлю і выклікнуў: "Іегова ёсьць Бог". Зараз-жа пасьля гэтага пайшоў з неба вялікі дождж. Па загаду Ільлі, усе жрэцы Ваалавы, за ашуканства і пашыраньне распусты у народзе, былі забіты. За гэта Ӏезавэля пачала "шукаць душы" Ільлі. Але ён пайшоў у Сінайскую пустыню, да гары Харыў. Там зьявіўся яму Бог. Зьявіўся не у маланцы і буры, і не ў землятрасеньні, і не сярод агню, а "ў подзьмуху ціхага ветру". Гасподзь падбодрыў свайго прарока, сказаўшы, што сярод ізраільцянаў ёсьць яшчэ сем тысяч людзей, якія не пакланіліся Ваалу, і дау загад паставіць прарокам замест сябе Елісея, а на царства ізраільскае памазаць Ііуя.

Тымчасам споўнілася мера злачынстваў Ахава: цаною подлае намовы і крыві Ахаў, падбіваны Іезавэляй, набыў у сваю ўласнасьць вінаграднік, які належаў бязьвіннаму навуфэю. За гэта Ільля абвясьціў суд Божы ўсяму дому Ахава.

Прадчуваючы блізкасьць свае сьмерці, Ільля апошнія дні хацеў быць на самоце, але Елісей не адходзіў ад яго. Падайшлі яны аднаго дня да Іардану. Ільля скінуў з сябе сваю валасяніцу, удэрыў ёю па вадзе, вада расступілася, і і яны перайшлі па сухім дне на другі бераг. Тут Ільля й кажа Елісею: "прасі, што зрабіць табе, раней чым я буду узяты ад цябе". Елісей адказаў: „дух, які ў цябе, хай будзе на мне падвойчы". Ільля сказаў: „труднага ты просіш. Але калі ўбачыш, як я буду ўзяты ад цябе, дык гэта будзе табе". Пайшлі далей і ўсё размаўлялі. Раптам агнявая калясьніца і агнявыя коні разьдзялілі іх, і Ільля у віхры панёсься на неба. Елісей у гаротнасьці разлукі разарваў вопраткі свае. Раптам упала перад ім валасяніца Ільлі. Елісей ўзяў яе, як знак дабрадзейства Божага, якое сходзіла на яго, і пайшоў назад. Падайшоўшы да Іардану, Елісей удэрыу па вадзе валасяніцай Ільлі, і вада расступілася.

Прарок Елісей быў пакліканы да прароцкага служэньня