Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/124

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вучні ці сыны прароцкія, якія складалі цэлыя школы ці брацтвы. Прароцкія школы адгулялі ў гісторыі яўрэйскага народу вялікую ролю: яны пераважна былі захоўцамі і пашыральнікамі пісанага прароцтва, якое ў той час пачало ужывацца замест вуснага, бо абраны народ усё больш і больш робіцца няздольным быць жывым насіцелем і храніцелем Завету Божага і абяцаньняў аб Збавіцелю.

З прарокаў царства ізраільскага выдатнейшымі былі: Ільля, Елісей і Іона.

З вялікіх прарокаў царства юдэйскага (да палону Вавілонскага): Ісайя, Іерэмія і Езэкііль.

Апрача вялікіх, былі яшчэ гэт. зв. малыя прарокі, якія служылі ў абодвух царствах. "Малымі" яны называюцца таму, што кнігі, якія яны напісалі, значна меншыя за кнігі вялікіх прарокаў, і наагул іх дзеяльнасьць была не такая шырокая і значная, як дзеяльнасьць вялікіх прарокаў.

§ 76. Прарокі царства ізраільскага.

Прарок Ільля, з гораду Фэсвы, жыў у пустыні, праводзіў строгі і просты спосаб жыцьця. Даўгія валасы, вопратка з шэрсьці вярблюда, падперазаная скураным поясам, і посах у руках ― складалі яго даволі такі нязвычайны вонкавы выгляд. Калі бязбожны Ахаў увёў у царстве ізраільскім культ Ваала і Астарты, дык пр. Ільля, па загаду Божаму, наслаў на ўсю зямлю ізраільскую сухмень і голад, які цягнуўся 3¹/2 гады. Ільля жыў у гэты час у пустыні, куды крукі прыносілі яму хлеб і мяса, ― потым выдаліўся у Сарэпту. Тут адна бедная ўдава цудоўна карміла яго і усю сям'ю сваю не зьмяншаўшайся дзяжы жменяй мукі, пакуль ня скончыўся голад. Калі памёр адзіны сын удавы, дык Ільля тройчы паклаўся на яго і хлапец ажыў.

Прайшоў нейкі час. Ізраільцяны, пад уплывам голаду, пачалі каяцца ў сваіх грахох. Тады Ільля, па загаду Божаму, зьявіўся да Ахава і запрапанаваў яму ўсенародна рашыць, чый Бог праўдзівы. Жрэцы Ваалавы пабудавалі ахвярнік, палажылі на яго цяля і пачалі прызываць Ваала, каб паслаў агонь на ахвяру. Ільля сказаў ім: „крычэце галасьней; можа бог ваш задумаўся, ці заняты чым-колечы, ці ў дарозе, ці мо сьпіць, дык ён прачхнецца!" Як яны ні