Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/123

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

чальна спусьцела зямля юдейская. Прарок Іерэмія ― вачавідзец усяго прадказанага ім ліха ― у песьнях, з вялікім пачуцьцём, ад шчырага сэрца, аплакаў лёс юдэйскага народу. Усе гэтыя здарэньні былі ў 589 годзе да Х. Н., з якога і пачынаецца так ведамы у гісторыі „Вавілонскі палон".

§ 75. Прарокі часу разьдзяленьня царстваў.

Агульны агляд.

Вялікая была міласьць Божая да свайго непакорнага народу. У той час, як сярод абранага народу паганства й распуста ўсё болей й болей павялічвалася, Гасподзь няраз вуснамі сваіх прарокаў будзіў злачынна драмаўшае сумленьне цароў і народу і не даваў аканчальна заглохнуць іскры Божай. Гасподзь абіраў прарокаў ад самых іх нарадзінаў і асаблівым, Яму Аднаму ведамым шляхам падрыхтоўваў іх на вялікае служэньне, багата льючы на іх дары Сьвятога Духа. Не ад свайго імя гаварылі прарокі; яны былі „пяром у руцэ Госпада, трубою у вуснах Яго". Яны былі вястунамі волі Божае, і пераважна храніцелямі і тлумачамі закону. Прарокі выяўлялі шлях Правідзеньня і прадказвалі будучыя здарэньні з такою яснасьцяй як-бы яны спаўняліся зараз, перад іх вачыма. Дзеля таго, каб людзі не сумляваліся, што яны пасланыя ад Бога, Гасподзь даваў прарокам сілу тварыць цуды і прадказваць будучыну. Галоўным прадметам іх прадказаньняў было зьяўленьне ў сьвет Збавіцеля, Які мае памірыць грэшнае чалавецтва з Богам і адчыніць яму ўваход у царства Божае. Прарокі прадказалі ўсе галоўнейшыя здарэньні з жыцьця будучага Збавіцеля і нават шмат якіх падробнасьцяў. Прадказвалі яны таксама і бліжэйшыя ці далейшыя здарэньні свайго часу, якія датыкаліся долі абранага народу, яго цароў і г. д. Чым болей пашыралася распуста й паганства, тым часьцей і часьцей адкрывалі прарокі свае вусны дзеля высьведчаньня і пакараньня заснуўшага сумленьня, не баючыся ні прасьледаваньняў, ні сьмерці. Шмат хто ня любіў прарокаў; іх спатыкалі з нянавісьцяй, выслухоўвалі з абурэньнем, нярэдка пабіваючы каменьнем. Але былі і такія людзі, якія паважалі прарокаў, былі абраныя, якія вучэньне прарокаў распаўсюджвалі па ўсім царстве. Гэтыя абраныя ―