Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/122

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

70-х гадовы палон, не рабілі ўжо ніякага ўражаньня. Спачатку эгіпэцкі фараон Нэхао прымусіў Іакіма плаціць яму даніну, але пасьля, калі эгіпцяны, пабітыя пры Кархамісе, павінны былі самі схіліцца перад сьцягамі вялікага цара Вавілонскага Навухаданосара, сына закладчыка Вавілонскае монархіі, лёс юдейскага царства перайшоў у рукі гэтага уладара. Уварваўшыся ў Палестыну, Навухаданосар узяў Ерусалім, захапіў з храму ўсё дарагое прыладзьдзе і адправіў у палон у Вавілон некалькі тысяч народу і ― на палажэньні закладнікаў ― некалькі прыгожых і здольных юнакаў з найвыдатнейшых родаў. Між гэтымі юнакамі быў Даніла з сваімі трыма сябрамі ― Ананіяй, Азарыяй і Місаілам. Гэта быў т. зв. першы палон Вавілонскі (ў 607 г. да Хр. Нар.).

Хутка пасьля таго, Іакім ізноў перадаўся Эгіпту, дзякуючы чаму быў закуты у ланцугі. Сын яго Іехонія, абвешчаны царом, кіраваў царствам толькі сто дзён. Здрадніцкія зносіны Іехоніі з Эгіптам выклікалі новы, гэта ўжо другі наступ Навухаданосара, які асабіста зьявіўся пад сьценамі Ерусаліму і распарадзіўся лёсам яго кіраўнікоў і абаронцаў. Цар Іехонія са усёй сям'ёй і дваром, таксама і яго вяльможы, лепшыя ваякі і майстры былі пераселены у Вавілон, куды за імі павязьлі і скарб царскага палацу і храму ерусалімскага. Сярод палонных былі вялікі прарок Іезэкііль і Сэмэй, дзед славутнага пасьля Мардахэя. Царом юдейскім Навухаданосар паставіў Сэдэкію, другога сына Іосіі. Прарок Іерэмія пачаў пасьля таго пераконваць народ, каб той верна служыў Вавілонскаму цару, і прадказаў, што калі юдэі здрадзяць Навухаданосара, дык Ерусалім будзе спалены і цар адведзены ў палон. Але яго не паслухаліся. Сэдэкія надумаў скінуць Вавілонскае ярмо і пачаў зносіны з Эгіптам. Тады Навухаданосар у трэці ― і гэта ўжо апошні раз ― зьявіўся пад сьценамі Ерусаліму, узяў і зруйнаваў горад і спаліў храм і палац, а ўвесь скарб іх вывез. Першасьвяшчэньнікі былі забіты. Сыны Сэдэкіі былі заколаты на вачох бацькі, а самога Сэдэкію асьляпілі і ў ланцугох адправілі у Вавілон, дзе ён і памёр у цямніцы. У Вавілон былі адведзены і амаль ня усе жыхары Юдэі. Толькі найбяднейшыя былі пакінуты для абрабляньня вінаграднікаў, але й іх хутка забралі ў палон у Эгіпэт, і, такім чынам, акан-