Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/121

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

душнае рукі Манасіі згінуў мучальніцкаю сьмерцю старэнькі прарок Ісайя, які, згодна з паданьнем, быў жывым расьпілованы напаловы. За гэта Манасія быў страшна пакараны: начальнік асырыйскага войска ўзяў яго ў палон і загадаў закаваць яго двама мядзянымі ланцугамі і кольцы ад ланцугаў прасунулі ў ноздры Манасіі, як зьверу, і ў гэткім відзе адвялі яго у Вавілон. У палоне Манасія пакаяўся і Гасподзь вярнуў яму царства.

Пабожны цар Іосія ўва ўсёй сваёй дзеяльнасьці вёў далей справу Давіда, „сьвечніка ізраілева". З яго імем зьвязана бязьлітаснае зьніштажэньне ідалапаклонства і ня толькі у межах Юдэі, але і сярод іншых каленаў. Апаганены і забыты у дні Манасіі храм ерусалімскі быў ізноў адбудованы і абчышчаны ад усялякіх брыдотаў. Калі ладзіліся гэтыя работы, першасьвяшчэньнік Хэлкія, пры разборцы аднае сьцяны, знайшоў "кнігу закону Гасподняга, дадзеную рукою Майсея", і прачытаў яе цару. Іосія спалохаўся, угледзіўшы, як далёка адхілілася ад закону Божага жыцьцё абранага народу. Каб адвясьці справядлівы гнеў Божы, Іосія склікаў усенароднае сабраньне і загадаў сьвяшчэньнікам чытаць яму знойдзеную кнігу закону. Потым з яшчэ большаю руплівасьцю ўзяўся зьніштажаць рэшткі ідаласлужэньня, дзеля чаго сам адправіўся у Вэфіль, дзе — згодна з прадказаньнем, дадзеным яшчэ Іеровоаму — зьніштожыў усіх жрэцоў паганскага культу. Вярнуўшыся ў Ерусалім, Іосія адсьвяткаваў Пасху, згодна з усімі абрадамі, пастаноўленымі ў законе, і з такою ўрачыстасьцяй і захопленьнем, якога ня было ўва ўсе часы цароў. Дзякуючы таму, што Іосія у сваёй дзеяльнасьці выказваў клапатлівасьць у аднолькавай меры аб заставаўшыхся жыхарох зьнішчанага царства ізраільскага, як і царства юдейскага, здавалася, што ён замысьляў аб аднаўленьні ўва ўсёй пышнасьці царства Давіда й Салямона. Але выбіла ужо гадзіна ўпадку самога юдэйскага царства, як прадказаў гэта другі вялікі прарок Іерэмія.

Упадак царства юдейскага. Па сьмерці пабожнага цара Іосіі, пры сыне яго Іакіме бязбожнасьць узрасла да апошніх граніц, і царства юдейскае хутка прыйшло да свае гібелі. Мудрыя засьцярогі прарока Іерэміі, прадказваўшага