Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/120

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ліся бязупынныя і дужа спусташальныя войны з суседзямі. Гэтак, саюзныя цары ― сырыйскі і ізраільскі ― нанясьлі страшнае паражэньне Ахазу, які страціў забітымі 120.000 чалав. і палоннымі болей як 200.000 жанчын, сыноў і дачок. Філісьцімляны і ідумэі, карыстаючыся слабасьцю царства, захапілі некалькі гарадоў і крэпасьцяў юдейскіх. Цар асырыйскі, саюзу з якім шукаў Ахаз, абрабаваў і зачыніў храм ерусалімскі, дзеля чаго ў ім прыпынілася багаслужэньне.

З грозным высьведчаньнем распусты і паганства, якое так пашырылася ў дні Ахаза, зьявіўся прарок Ісайя.

Пабожны цар Езэкія ― сын Ахаза ― узнавіў багаслужэньне у храме Ерусалімскім. З асабліваю урачыстасьцю была адсьвяткавана Пасха, на якую, па запрашэньнях Езэкіі, прыйшоў шмат хто з царства ізраільскага. Пасьля гэтага па ўсім царстве былі зьніштожаны ідалы і ўзноўлены законы Майсея.

У часе Езэкіі Салманасар, цар Асырыйскі, пакарыў царства ізраільскае. Такая-ж небясьпека пагражала і царства юдэйскаму. Сэнахэрым, сын Салманасара, з нязьлічаным войскам аблажыў Ерусалім. Упадак гораду, здавалася, будзе нямінучым. Але Езэкія зьвярнуўся з гарачаю малітваю да Бога, і Юдэя была збаўлена: уночы Ангел Гасподзень паразіў 185.000 асырыйскага войска. Сэнахэрым павінен быў зьняць аблогу і адступіць.

Міласьць Божая да Езэкіі была пацьверджана яшчэ адным цудоўным знакам ― перасунуўся назад на дзесяць ступеняў цень сонечнага гадзіньніка, дзеля пацьверджаньня прадказаньня прарока Ісайі, што цяжка хворы цар паздаравее. Езэкія, узапраўднасьці, паздаравеў і кіраваў царствам пасьля таго яшчэ 15 гадоў у згодзе і спакоі.

Бязбожны Манасія, які кіраваў царствам 55 гадоў, узнавіў ідаласлужэньне і зьвязаныя з ім вады й забабоны, і распусьціў свой народ так, што яны "рабілі горай усіх народаў, якіх зьніштожыў Гасподзь ад твару сыноў ізраілевых". Манасія ў паганстве сваім дайшоў да таго, што па ставіў у храме ерусалімскім істукан Астарты, багіні распусты і усялякае нячыстаты! Калі яго пачалі высьведчаваць прарокі, ён засудзіў іх на сьмерць: сярод іншых ад бяз-