Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/119

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

тое, што цаною скарбу храму Гасподняга купіў саюз цара сырыйскага. Што датычыцца народу, то, у параўнаньні з Другім часам, у кіраваньне Асы народ насалоджваўся поўным дабрабытам. Карысны гандаль Юдэі з Арабіяй і краямі заходняе Эўропы дазволіў цару і народу сабраць вялікі скарб.

Пабожны цар Іосафат ― другі ўнук Ровоама, ― знаходзячыся ў згодзе са ўсімі суседнімі народамі, меў магчымасьць займацца пераважна справамі ўнутранага будаўніцтва свае дзяржавы. Маючы вялікія сродкі (арабы і філісьцімляны плацілі Іосафату багатую даніну), ён умацаваў шмат гарадоў, сабраў вялікае войска, утварыў справядлівы суд і інш.

Але асаблівае значэньне мелі яго меры дзеля зьніштажэньня ідаланаклонства. У сялякія сьвяшчэнныя "высачыні" і „дубровы" былі выкаранены, ахвярапрынашэньні спынены, служнікі культу паразганяны і зьніштожаны. Не здавальняючыся гэтым, Іосафат на 3-м годзе свайго кіраваньня паслаў сьвяшчэньнікаў і левітаў з кнігаю закону, каб яны вучылі народ закону Божага па ўсіх гарадох Юдэі. Наградай яму за такую пабожную руплівасьць быў нязвычайны дабрабыт народу, як у дні Салямона.

Але Іосафат зрабіў абмылку, якая з працягам часу прынясла шмат ліха царству юдейскаму. Хочучы надоўга забясьпечыць свайму народу добрыя адносіны з ізраільскім дарствам, дзе тады кіраваў бязбожны Ахаў, Іосафат ажаніў свайго сына Іорама з дачкою Ахава ― Гафоліяй, якая была Фуплівай ідалапаклоньніцай. Вынікам гэтага шлюбу было новае ўмацаваньне і пашырэньне ідаласлужэньня ў царстве юдейскім, асабліва пры наступніках Іосафата ― сыне яго Іораме і ўнуку Охозіі. Але вышэйшай ступені паганства і распусты царства юдейскае дасягнула з пачаткам кіраваньня 12-га цара юдэйскага Ахаза.

Ахаз увёў самае паганае з ханаанскіх ідаласлужэньняў пакланеньне Молоху[1]. У ахвяру яму ён прыносіў нават уласных дзяцей. Пакараньнем Божым за гэта зьяві-

  1. Молох - бог палючага сонца, ад якога высыхае расьліннасьць. Яго Ірабілі ў відзе чалавека з галавою быка. Яму прыносіліся чалавечыя ахвяры, асабліва дзеці. Іх жывымі кідалі ў распаленае чэрава бронзавае статуі ідала.