Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

праўду, але ў тым, што абое яны думалі апраўдаць сябе, зьмяшчалася мана. Пасьля гэтага Бог выказаў заслужаную кару. Перш-на-перш Бог пракляў зьмяю, якая была асуджана поўзаць па зямлі і карміцца пылам, выклікаючы сваім відам адзін жах і агіду. Потым Бог пракляў дзьябла, сказаўшы: "варожасьць палажу між табою і жаною, між тваім і яе семем. Семя жаны будзе паражаць цябе ў галаву, а ты будзеш джыгаць яго ў пяту". Сэнс гэтага пракляцьця ў тым, што людзі заўсёды будуць бароцца з дзьяблам; прыдзе некалі час, што яны перамогуць яго: ад жанчыны родзіцца такі Патомак, Які, джыгнуты зьмяёю у пяту, раздавіць ёй галаву, г. е. прымець ад яе мукі і гэтымі мукамі зьнішчыць уладу яе над людзьмі. Нарэшце, суд Божы пакараў самых людзей, якія саграшылі. Жанчыне Бог сказаў: "у хворасьці будзеш раджаць дзяцей, і муж будзе панаваць над табою". Адаму сказаў: "праклята зямля за цябе; з тугою будзеш карміцца ад яе ўва ўсе дні жыцьця твайго; церні і пырнік яна прарасьціць табе; з потам твару твайго будзеш есьці хлеб твой, пакуль ня вернешся ў зямлю, з якой ты ўзяты: бо зямля ты і ў зямлю абернешся". Грэх Адамаў з усімі яго вынікамі насьледна перайшоў на ўсё яго патомства, бо ад грэшных людзей маглі радзіцца толькі грэшныя дзеці. Гэты грэх у гісторыі ўпадку і збавеньня людзей называецца першародным.

Страшная была кара Божая за невыпаўненьне Яго прыказаньня, але, караючы першых людзей, Бог, па свайму бесканечнаму міласэрдзю, не пазбавіў іх надзеі на зварот згубленага раю ці парства Божага. Абяцаньне аб Патомку ― (семя жаны) ― Які пераможа сьмерць і памірыць з Богам, было тым сьветлым праменем, які ў будучыні жывіў і саграваў пахмурае жыцьцё першых людзей і служыў ува ўсёй стара-заветнай гісторыі да самага прыходу Збавіцеля адзіным пабуджэньнем і апраўданьнем жыцьця.

Гэта было першае абяцаньне аб Збавіцелю. Людзі з вераю прынялі гэтае абяцаньне, у знак чаго Адам назваў сваю жану Эваю, што значыць "жыцьцё“. А каб людзі не запомнілі гэтага абяцаньня Божага, міласэрны Бог загадаў заколваць у ахвяру цяляты, ягняты і казьляняты (чыстыя жывёлы) і паліць іх з малітваю аб дараваньні грахоў і з вераю ў будучага Збавіцеля. Кожная ахвяра была праобра-