Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/116

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ганьні з Сырыяй. Зрабіўшы саюз з асырыйскім царом Салманасарам ІІ, Іеровоам прымусіў сталіцу Сырыі ― Дамаск паддацца і ўзяў з яго агромністую контрыбуцыю, якая надоўга падцяла гаспадарства.

Матар'яльны дабрабыт гаспадарства пры Іеровоаме ІІ дасягнуў высокае ступені. Самарыя збагацела ад ваеннае здабычы і таргоўлі. Горад шырока й багата пабудаваўся, багатыя вінаграднікі пакрылі прылеглыя да яго схілы гораў, палі пачалі засявацца рознародным збожжам. Нажаль, ня уся насельнасьць магла гардзіцца сваім дабрабытам. Дзякуючы неспаўненьню законау Майсеевых, зямельная роўнасьць была парушана: зямля знаходзілася ў валаданьні багатых, якія гнялі бедакоў, прымушаных за мізэрную плату абрабляць чужую зямлю. Палажэньне іх было ня лепшае за палажэньня рабоў.

Але ўдачы кіраваньня Іеровоама ІІ не маглі спыніць набліжаўшайся гібелі царства. Зло ідаласлужэньня пры ім пашыралася ўсё болей і болей. Пакланеньне цялятам адпраўлялася, як і раней. Быў адноўлены і культ Ваала, якому у адней Самарыі было прысьвечана некалькі капішчаў. Былі капішчы і ў чэсьць Астарты. Статуі гэтых багоў пачалі зьяўляцца ўжо і ў прыватных дамох. Час-ад -часу ладзіліся ўсенародныя паганскія сьвяты, з удзелам жанчын; сьвяты гэныя звычайна канчаліся самай дзікай распустай, бессаромлівасьць якое перавышае ўсялякае ўяўленьне.

Усё гэта паказвала, што ізраільскі народ аканчальна паддаўся сіле зла і ўжо ніякім чынам ня можа вызваліцца ад яго. Ось чаму і бліскучае кіраваньне Іеровоама ІІ было толькі апошнім і пры тым зданьнёвым росквітам перад поўным дагараньнем.

Упадак царства ізраільскага (722 г. да Хр. Нар.). Пасьля Перовоама ІІ на царскім пасадзе зьяўляецца рад узурпатараў-царазабойцаў, якія сваім змаганьнем, інтрыгамі і паборамі зусім падарвалі гаспадарства, ― і гэта якраз у той самы час, калі ― наадварот ― трэбавалася награмаджаньне і арганізаваньне сілаў народных, гледзячы на небясьпеку, якая йшла з боку нязвычайна ўзмацаваўшайся тады за Эўфратам вялікае асырыйскае монархіі. У сталіцы гэтае мо-