Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/117

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

нархіі ― Нінэвіі ― зьяўляецца рад выдатнейшых цароў ― заваявальнікаў, ― якія пачалі прадпрыймаць далёкія паходы. Першы удар прышоўся царству Сырыйскаму. Потым асырыйцы ўступілі ў барацьбу з эгіпцянамі. А таму што Палестына ляжала якраз на шляху таго й другога народу пры іх узаемных сутычках, дык нямінуча павінна было ўцягнуцца ў гэтую барацьбу і царства ізраільскае. Але на каго было абапёрціся ізраільскім царом? з якім народам зрабіць саюз? Гістарычны выбар прадказваўся ў бок эгіпцянаў, з якімі абодва царствы большаю часткаю падтрымлівалі прыязныя суадносіны. Але гэты падрахунак не апраўдаўся, і асырыйскі цар Салманасар, даведаўшыся аб саюзе Осіі, апошняга цара ізраільскага, з эгіпэцкім фараонам, уторгнуўся ў ізраільскае царства (яно ўжо крыху раней было абкладзена данінаю, пры першым паходзе асырыйцаў), захапіў Осію ў палон і спусташыў увесь край. Ізраільцяны здаліся не адразу. Пад сьценамі Самарыі тры гады вялася распачлівая барацьба, якою адрозьніваецца наагул барацьба ўсіх гінучых народаў. Аблогу Самарыі закончыў сын Салманасара ― Саргон. Ён давяршыў пакарэньне ізраільскага царства, значную часьць ізраільцянаў адвёў у палон і пасяліў у розных часьцях вялікае асырыйскае монархіі, а на месца іх перасяліў паганцаў з Сырыі і Мэсапатаміі. З працягам часу гэтыя перасяленцы, зьмяшаўшыся з астаўшыміся ізраільцянамі, утварылі новы народ, які адтрымаў назоў самаранаў. Вера іх была мешанінай праўдзівае веры з паганскімі аблудамі. З юдейства яны прыймалі Пятакніжжа і адпраўлялі багаслужэньне згодна з пастановамі Майсея ― У храме, які пабудавалі на гары Гарызін.

Так скончыла сваё істнаваньне царства ізраільскае. Цяжкае было прабуджэньне ізраільцянаў у палоне, дзе большая часьць іх была абернена у рабоў. Але Гасподзь і ў палоне не пакідаў Сваім прамышленьнем тых, якія заставаліся вернымі Яго сьвятому закону. Ось такі быў, напр., пабожны Тавіт, гісторыя якога падробна расказана ў кнізе „Тавіт". За свае дабрадзействы няздольным адзінапляменьнікам ён падпау прасьледваньням ад асырыйскага ўраду і потым перажыў цэлы рад спробаў, якія закончыліся для яго і яго патомства поўным багаславеньнем Божым.