Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/115

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

кланяцца яму. Пры храме на ўтрыманьні Іезавэлі было 450 паганскіх прарокаў. У другім горадзе ― Ізрээлі ― пабудована было капішча у чэсьць Астарты[1] і пры ім на царскі кошт утрымлівалася 400 паганскіх прарокаў. Усе праўдзівыя прарокі, па загаду Іезавэлі, былі забіты, апрача 100 чалавек, якія ўратаваліся ўцёкам. Пачаўся самы сумны пэрыяд у гісторыі ізраільскага народу. Багаслужэньне Ваалу зусім адхіліла ізраільцянаў ад Бога і кінула іх у розныя паганскія брыдоты. Праўдзівая рэлігія гінула, а разам з гэтым нішчыліся і ўсе вялікія абяцаньні, дадзеныя Богам Абраама народу. У гэты самы час жылі найвыдатнейшыя прарокі ізраільскага царства ― Ільля і Елісей. Малітвай, высьведчаньнямі і цудамі яны стараліся падтрымаць веру ў народзе і на некаторы час затрымалі ізраільскае царства ад канчатковае гібелі. Па загаду Божаму, дадзенаму Ільлі, адзін з вучняў Елісея памазаў на царства ваеннаначальніка Ііуя, і той разбурыў увесь род Ахава. Цар Іорам ― сын Ахава быў забіты, Іезавэля была выкінута з вакна і растоптана коньмі; усе сыны і сваякі Ахава, таксама ўсе сьвяшчэньнікі Ваала былі катаваны; усе капішчы і істуканы зьнішчаны і самае месца, дзе яны стаялі, абернута ў месца дзеля вывязеньня усялякага бруду й сьмяцьця.

Але зьнішчыўшы пакланеньне Ваалу, Ііуй, як і яго наступнікі, не зьвярнуліся да Бога праўдзівага, а і далей падтрымлівалі ідаласлужэньне Іеровоама. За гэта Гасподзь пакараў іх тым, што пачаў "абцінаць часьцямі" ізраільскае царства, аддаючы іх суседнім паганскім народам. Так, пры Ііуі ўся заіарданская краіна адыйшла да Сырыі.

Іеровоам ІІ быў адным з найвыдатнейшых цароў царства ізраільскага. Ен кіраваў 41 год і на час аднавіў магутнасьць і славу свайго царства. Іеровоам ІІ удачна ваяваў з моавіцянамі і амоніцянамі, якія, карыстаючыся бязладзьдзем царства ізраільскага, рабілі на яго заўсёдныя напады, рабавалі насельнасьць і спусташалі зямлю. Іеровоам ІІ зьнішчыў іх гарады, вінаграднікі, палі і папасы, а насельнасьць часткаю зьніштожыў, часткаю абярнуў у рабства. Яшчэ болей важнымі прадстаўляюцца ўдачы яго ў зма-

  1. Астарта — абагаўленьне месяца ў відзе маладой жанчыны з рагамі, якая едзе конна на быку.