Перайсці да зместу

Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/114

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

стаў, як найвышэйшы жрэц, перад ахвярнікам, каб зрабіць курэньне залатому цяляці, дык нечакана зьявіўся прарок з Юдэі. Ён абвясьціў, што ў доме Давіда народзіцца сын, на імя Іосія, які на гэтым ахвярніку прынясець у ахвяру сьвяшчэньнікаў Іеровоама, і даў знак, што гэта сказаў Гасподзь: ахвярнік разваліцца і попел, які на ім, рассыплецца. Іеровоам, працягваючы ў гневе руку, крыкнуў: „вазьмеце яго!“ але-ж у тую мінуту рука яго зьдзеравянела, і ахвярнік разваліўся. Тады Іеровоам пачаў прасіць прарока памаліцца аб ім. Прарок памаліўся і рука цара зрабілася здароваю. Іеровоам пачаў клікаць прарока да сябе ў палац, каб пачаставаць яго, але прарок адказаў: „хаця-б ты даў мне палову свайго дому, дык я не пайду з табою, бо так сказаў мне Гасподзь: ня еш там хлеба і ня пі вады і не вяртайся тою дарогаю, якою прыйшоў у Вафіль“. Усё гэта павінна было навучыць Іеровоама, што служэньне, якое ён прыдумаў, нялюба Богу. Але Іеровоам не паправіўся, дзеля чаго стары-стары прарок Ахія вымавіў грозны суд на ўвесь дом Іеровоама, які „будзе вымецены, як вымятаюць смяцьцё дачыста“, а сам Ізраіль будзе выкінуты з зямлі абяцанае і адведзены за раку (Эўфрат) — „за тое, што зрабілі сабе ідалау, раздражняючы Госпада“.

Наступнікі Іеровоама, з якіх адзін кіраваў толькі сем дзён, узыходзілі на трон па трупах сваіх папярэднікаў і, апрача залатых цялят, пакланяліся яшчэ і багом суседніх народаў. Спагадчыкаў праўдзівага Бога яны прасьледавалі і забівалі. — Шосты цар Амбрый, пры якім ішла чатырохгадовая хатняя вайна за трон, пабудаваў для сябе новую сталіцу, славутную Самарыю, якая была рэзыдэнцыяй цароў ізраільскіх аж да самага развалу царства.

Ахаў, як закладчык фінікійскага культу (923—901). Пасьля Іеровоама, бязбожнасьць і распуста дасягнула найвышэйшае ступені пры Ахаве. Ен быў жанаты з дачкаю Сідонскага цара — Іезавэляй, жанчынаю пышлівай і бяздушнаю, шчыраю паклоньніцаю багоў фінікійскіх. Зрабіўшыся царыцаю, яна рашыла ўвясьці ў ізраільскім народзе фінікійскі культ. Згодна з жаданьнем Іезавэлі, Ахаў выбудаваў у Самарыі пышны храм і ахвярнік Ваалу[1] і прымушваў народ па-

  1. Ваал — абагаўленьне сонца ў відзе чалавека з вянком з праменьняў навакол круглага твару.