Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/113

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

кага канца царства была ў ідаланаклонстве. Амаль ня ўсе цары ізраільскія былі ідалапаклоньнікі і здраднікі рэлігіі Іеговы. Прыклад іх захапляў і падданых. Ідалапаклонства-ж з аднаго боку расслабляла і псавала мораль народу, з другога пазбаўляла яго Божае міласьці і ўкідала ў розныя напасьці і ліха.

Найвыдатнейшымі з цароў ізраільскіх былі: першы ― Іеровоам І, восьмы ― Ахаў і чатырнаццаты Іеровоам ІІ.

Іеровоам І (980 ― 958) і заснаваньне ім новае рэлігіі (эгіпэцкага культу). Абвешчаны царом, Геровоам ня столькі клапаціўся аб будаўніцтве свае дзяржавы, сколькі аб умацаваньні свае ўлады. Перш за ўсё ён парупіўся ўзмацніць граніцы ізраільскага царства, потым заняўся ўпрыгожаньнем свае сталіцы, якою ён абвясьціў г. Фірцу, паложаны у маляўнічых горах на паўноч ад быхэму. Але маленькі гарадок ня мог замяніць ізраільцянам вялічнага і дарагога сьвяшчэннымі ўспамінамі Ерусаліму. Падарожа ізраільцянаў у Ерусалім адбывалася далей, як і да разьдзяленьня. І пачаў Геровоам думаць, як-бы спыніць гэтыя шкадлівыя падарожы. "Калі народ ― думаў ён ― будзе хадзіць у Ерусалім дзеля ахвярапрынашэньняў, дык сэрца яго зьвернецца да Ровоама, цара юдейскага". Каб адцягнуць народ ад гэных падарожаў, Іеровоам, наўмысьля апіраючыся на прыклад Аарона, загадаў выліць з золата два цяляці і, паўтараючы словы Аарона, сказаў народу: "ня трэба вам хадзіць у Ерусалім; ось багі твае, Ізраіль, якія вывялі цябе з зямлі Эгіпэцкае". Адно з гэтых цялят Іеровоам паставіў у Дане, другое ― ў Вэфілі. Вэфіль, з якім быў зьвязаны ўспамін аб таемнай драбіне, якую бачыў Якаў, быў зроблены галоўным сьвяцілішчам новага культу. У ім Іеровоам пабудаваў капішча на высачыні дзеля ахвярапрынашэньняў, як гэта было у храме Ерусалімскім. З тае прычыны, што сьвяшчэньнікі і левіты адмовіліся прымаць учасьце у багаслужэньні Іеровоама, ён выгнаў іх усіх за межы царства і паставіў на іх месца новых сьвяшчэньнікаў з народу, не паходзіўшых з калена Левіінага. Былі таксама ўстаноўлены сьвяты, падобныя да юдейскіх.

Такая дзеяльнасьць цара выклікала ў народзе страшэннае абурэньне і разьдзяленьне. Гасподзь адразу высьведчыў паганства Іеровоама. Калі Іеровоам першы раз