Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/112

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

паганскім культам: эгіпэцкаму, фінікійсккму і інш. Між юдейскім і ізраільскім народам з першага-ж дня разьдзяленьня ўтварылася, т. з. непраходнае бязДоньне, яке маламудрыя цары ізраільскія стараліся толькі болей паглыбляць і пашыраць. Які-ж быў рэзультат увядзеньня новага культу ў самым царстве ізраільскім? Ухіленьне ў паганства, страта ранейшага рэлігійнага асяродзьдзя, адступленьне ад закону Майсеевага, перайманьне паганскіх звычаяў і моралі ― ўсё гэта выклікала вялікую распуту і бязбожнасьць ізраільскага народу. Аб выпраўленьні сэрца, аб узаемнай любові, справядлівасьці, праўдзе, самаахвярнасьці, помачы бліжнім ужо мало хто й думаў. Меркаю жыцьця і шчасьця чалавечага зьявілася самалюбства, гордасьць, багацце, слава, патвор нізкім палам; замест падпарадкаваньня волі Божай, як найвышэйшай норме жыцьця й моралі, бачым у жыцьці асабістым, сямейным і грамадзянскім раскелзанасьць і панаваньне ўсялякага прызваленьня і шалу. Жыцьцё згодна з такімі прынцыпамі, у духу чыста быдлячае моралі — гэта ужо гібель грамадзянства. Такі лёс і прырыхтаваў сабе народ ізраільскі, пазьней і юдейскі, сваім адступленьнем ад завету Божага.

Лепшыя людзі з народу, як напр.. прарокі і некаторыя набожныя цары юдэйскія, ўцямілі ўсё зло разьдзяленьня і маніліся ўзнавіць адзінства праўдзівага богапаважаньня і адзінства палітычнае. Такімі былі, напр., ― ня кажучы аб прароках, - цары юдейскія Аса. Езэкія і Іосія, якія дзеля рэл. -моральнага адраджэньня народу скліквалі агульнанародныя сабраньні і ладзілі агульнанародныя сьвяты, каб "узыскаць Госпада, Бога бацькоў сваіх, ад усяго сэрца свайго і ад усяе душы свае", каб узмацаваць нацыяньльныя сувязі і напомніць аб паходжаньні ўсіх ад аднае вялікае сям'і ― патомства Абраама, Ісаака і Якава. Цар Іосія, карыстаючыся аслабленьнем царства асырыйскага і іншымі спагадаўшымі варункамі, задумваў нават пад сваім скіпэтрам аднавіць ува ўсім аб'ёме царства Давіда і Салямона.

Але ўсе гэтыя меры асаблівага значэньня ня мелі. Пад прымусам апаганіўшыхся цароў, зло ідаласлужэньня ўсё болей і болей пашыралася, моральныя ўстоі грамадзянства руйнаваліся і гаспадарства бязупынна йшло да гібелі, ня маючы ў сабе сілы зрабіць спраціўленьне новым магутным монархіям, якія выходзілі на сусьветную сцэну. Юдэйскае царства пратрымалася трохі больш за ізраільскае: у апошнім зло пусьціла болей глыбокае карэньне і моральныя сілы былі меншыя і слабейшыя.

Прагледзімо каротка гісторыю таго і другога царства.

§ 73. Кароткі агляд гісторыі царства ізраільскага

(980 ― 722 г.г. да Хр. Нар).

На чале царства ізр. стала калена Эфрэмава. Спачатку царства ізраільскае было мацнейшым за юдейскае, але яно хутчэй за яго аслабела і згінула. Аднэю з прычын гэтага была заўсёдная барацьба за ўладу. На працягу 257 гадоў істнаваньня царства ізраільскага ў ім зьмянілася 20 цароў, якія належалі да дзесяцёх розных дынастыяў, сілаю адбіраўшых царскі трон адна ў аднае. Дамовыя войны надта падрывалі сілы гаспадарства. Другая прычына хут