Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/111

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

§ 72. Кароткі агульны агляд гісторыі царства юдэйскага і ізраільскага.

Разьдзяленьне царстваў адбылося ў 980 годзе да Хр. Нар. Адсюль жыцьцё кожнага царства пайшло сваім асобным шляхам. Кожнае кіравалася сваімі асобнымі царамі, у кожным утварыўся свой асаблівы гаспадарственны лад, асобныя законы, войска і г. д.; кожнае вядзе самастойную вонкавую палітыку, кожнае моцна абараняе свае граніцы, дзеля чаго ў адным і другім будуецца цэлы рад крэпасьцяў. У кожным былі свае пэрыяды заняпаду і дабрабыту, пэрыяды крайнага напружаньня і зьніштажэньня сіл народных і большага ці меншага спакою і ўмацаваньня, як вонкавага, так і ўнутранага. Пераважна гэта залежала ад асобы цара, яго настрою і энэргіі, яго здольнасьці кіраваць народам. Але ўжо адно тое, што пасад, асабліва ў царстве ізраільскім, даставаўся найчасьцей па праву захвату, а не дзякуючы ўсенароднаму абраньню ці праву насьледаваньня, як гэта было раней ― выклікала такі напрамак жыцьця, які быў нязгодны з прынцыпамі "богакіраваньня" і ўсімі звычаямі народнымі, і быў надта шкадлівым для гаспадарственнага жыцьця.

Што датычыцца ўзаемаадносін паміж царствам юдейскім і ізраільскім, дык часам, асабліва калі пагражала якая-колечы агульная небясьпека, гэтыя адносіны былі больш-менш лагодныя, як напр., пры Ахаве ізр. і Іосафаце Юд., калі яны зрабілі між сабою цесны абаронны саюз супроць магутнага цара Сырыйскага; а часам, асабліва калі адно якое-колечы царства значна ўзмацоўвалася і праз гэта рабілася пагроза істнаваньню другога, суадносіны рабіліся адкрыта (варожымі, няраз нават прыводзіўшымі да крывавых сутычак, як напр., пры Факэі, цару ізр., калі войска юдейскае страціла 120000 чал.

Усё гэта вяло не да ўмацаваньня, а да аслабленьня абодвых царстваў, што пасьпяшылі выкарыстаць суседнія паганскія народы, якія былі пераможаны ў часе вялікіх адзінадзяржаўных цароў. Гісторыя як юдейскага, так і ізраільскага царства напоўнена ледзь не бязупыннымі войнамі з гэтымі народамі. Некаторым з іх, як напр. Сырыйцам, удаецца хутка праз змаганьне вярнуць сябе незалежнасьць, іншыя заўсёднымі паўстаньнямі і нападамі ўносяць вялікае спусташэньне і руйнацыю і перашкаджаюць узнаўленьню нормальнага парадку жыцьця. Каб абараніць свае вонкавыя граніцы, кіраўнікі аднаго і другога царства маняцца рабіць карысныя саюзы з магутнымі суседзямі, асабліва з Эгіптам, які каля таго часу нязвычайна ўзмацаваўся дзякуючы мудрай палітыцы фараонаў новае дынастыі.

Але ўся гэтая барацьба і тактыка цароў ізраільскіх і юдейскіх не магла зьніштожыць у корані зло, якое падточвала сілы царстваў, не магла засьцерагчы іх ад канчатковай гібелі. Яшчэ болей згубным, чым разьдзяленьне палітычнае, яксе крышыла матар'яльныя сілы народу, было разьдзяленьне рэлігійнае, яксе крышыла дух народу, падрывала яго рэлігійную і нацыянальную сьвядомасьць. Гэтае разьдзяленьне ўтварылася, дзякуючы, галоўным чынам, першаму цару ізраільскаму Іеровоаму. Каб адцягнуць народ ад храму ерусалімскага, ён заснаваў у сваім царстве новы культ, па форме блізкі да юдейскага, а па духу зусім паганскі, родны істнаваўшым тады на ўсходзе