Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/110

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

§ 7І. Разьдзяленьне яўрэйскага царства на ізраільскае і юдэйскае (980 г. да Хр. Нар ).

Па сьмерці Салямона, Ровоам, які не здавольніўся апявяшчэньнем сябе царом у Ерусаліме, адправіўся ў Сыхэм (галоўны горад Эфрэмавага калена), каб адтрымаць прызнаньне сваіх правоў на пасад і з боку іншых каленаў ізраільскіх, на чале якіх стаяла Эфрэмава калена. У Сыхэме прадстаўнікі народу, на чале з Іеровоамам, патрэбавалі ад Ровоама палягчэньня падатковага цяжару. Ровоам абяцаў даць адказ праз тры дні. Старыя райцы, якія служылі пры Салямоне, ведаючы запраўдны стан дзяржавы і настрой грамадзянства, радзілі маладому цару на гэты раз уступіць народу і абыйсьціся з ім ласкава. Але Ровоам не паслухаўся разважнага голасу гэтых райцаў, а прыняў раду сваіх маладых равесьнікаў, якія навучылі яго гэтак сказаць народу: "калі бацька мой абцяжваў вас вялікім цяжарам, дык я павялічу ярмо вашае бацька мой караў вас бізунамі, дык я буду караць скарпіёнамі" (плёткамі, унізанымі мэталёвымі шпількамі). Такі адказ выклікаў агульнае абурэньне. Усюды пачуўся кліч: "якая нам часьць у Давідзе? Няма нам долі у сыне Есея. Па шатрох сваіх Ізраіль! Цяпер ведай свой дом, Давід!" І абвясьціў народ сваім царом Перовоама. Ровоам павінен быў пасьпешна ўцячы з Сыхэму. Маніўся ён аднавіць сваю ўладу над паўночнымі каленамі вайсковаю слаю, але калі нейкі "чалавек Божы", на імя Самэй, пераканаў Ровоама, што ўсё гэта ўтварылася згодна з воляй Божаю, дык яму нічога не заставалася, як толькі прызнаць усё тое, што здарылася.

Адсюль вось і пайшло разьдзяленьне яўрэйскага царства на два: тое, якое засталося верным дому Давіда і ў склад якога увайшлі калены Юдава і Вэніямінава, стала называцца юдэйскім, з сталіцаю у Ерусаліме, а другое, у склад якога ўвайшлі ўсе паўночныя калены ізраільскія, пачало называцца ізраільскім, з сталіцаю спачатку у Фірцы (каля Сыхэму), пазьней у Самарыі. У першым пачаў кіраваць Ровоам, у другім ― Іеровоам.