Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/104

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

меў від шасьцілістнае ліліі. За унутраным дваром паднімаўся самы будынак храму, увесь абкладзены белым мармурам. Ён, як і скінія, падзяляўся на дзьве часткі: сьвяцілішча і сьвятое сьвятых. У сьвяцілішча вяла падвойная брама надта прыгожай работы. Тут стаяла 7 залатых сьвечнікаў і 10 залатых сталоў, на якіх, апрача хлебаў, зьмяшчаліся і ўсе залатыя судзіны, якія былі неабходны ў часе багаслужэньня. Брама ў сьвятое сьвятых закрывалася завесаю з дарагое тканіны з вышытымі на ёй хэрувімамі. У сьвятым сьвятых" пастаўлены быў каўчэг завету, над якім раскінуліся крыльлі залатых хэрувімаў.

Ня гледзячы на свае невялічкія разьмеры, новы храм быў нязвычайна вялічным, асабліва калі глядзелі на яго з гары Элеонскае. Гэтаму шмат спрыялі як самы плян, так і месцапалажэньне яго на высокай гары. Дзіўнае багацьце ўпрыгожаньняў і цэннасьць матар ялаў рабіла яго ўзапраўднасьці "славаю і аздобаю перад усімі землямі". Для таго часу ― каб не сказаць болей ― гэта быў запраўдны цуд будаўлянага мастацтва. Храм гэты справядліва выклікаў зьдзіўленьне ўсіх, хто толькі бачыў яго.

На ўрачыстасьць асьвячэньня храму ерусалімскага былі запрошаны прадстаўнікі ўсіх каленаў і старшыні ізраільскія. Калена Левііна зьявілася ў поўным складзе. Галоўным моментам урачыстасьці было перанясеньне каўчэга завету з скініі Давідавай. Вялікі хор левітаў, апрануты ў вісонныя адзежы, з музыкальнымі інструмэнтамі, і 120 сьвяшчэньнікаў з трубамі праводзілі працэсію. Калі каўчэг завету быў пастаўлены на сваё месца, дык слава Гасподняя, у відзе вобалака, напоўніла ўвесь храм. Салямон падняў тады рукі да неба і прамовіў голасна да ўсяго народу малітву, у якой дзякаваў Богу за Яго вялікія міласьці і прасіў прымаць у новым храме малітвы ня толькі ізраільцянаў, але і кожнага чужаземца, які прыдзе сюды маліцца, пачуўшы аб славе Бога ізраільскага. У часе малітвы вобалак рабіўся ўсё яскравей і сьвятлей і, у знак асаблівае міласьці, зыйшоў з неба агонь на падрыхтованыя ахвяры, і слава Гасподняя напоўніла ўвесь Дом. Два тыдні прадаўжалася ўрачыстасьць. За гэты час было прынесена ў ахвяру Богу 22.000 валоў і 120.000 авечак. Калі народ пайшоў з Ерусаліму, дык уночы Гасподзь зьявіўся Салямону у сьне і ска-