Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/103

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

§ 68. Будова і асьвячэньне храму ерусалімскага
(1017―1010 г. да Хр. Нар.).

На чацьвёртым годзе свайго кіраваньня, калі быў падрыхтаваны увесь матар'ял, Салямон пачаў будаваць храм егове. Хірам, цар Тырскі, прыслау Салямону сваіх майстроў і дасьведчанага будаўніка, на імя таксама Хірама, паходзіўшага па матцы з калена Данавага. Гару Морыа расчысьцілі ўзмацавалі. На будове працавалі, галоўным чынам, чужаземцы, якіх было 180.000 чал, але каб зрабіць гэтую справу нацыянальнаю, Салямон аблажыў павіннасьцяй і ўвесь ізраільскі народ, які павінен быў паставіць 30.000 работнікаў дзеля нарыхтаваньня лесу, каменьня, мармуру і г. д. Уся прыгатаваўчая праца была зроблена з такою прадбачлівасьцяй, што самая будова храму адбывалася ў поўнай цішы, без ўсялякага гуку малатка ці сякеры. Будаваньне храму адбывалася 7½ гадоў.

Храм Салямонаў.

Храм Салямонаў быў пабудаваны па пляну скініі, але разьмерамі сваімі быў удвая большы за яе. Найбольш месца займаў вонкавы двор для народу. Навакол гэтага двара ашла галерэя, якая падтрымлівалася мармуровымі колённамі. Унутраны двор, які прызначаўся для сьвяшчэньнікаў, аддзяляўся ад вонкавага нявысокаю сьценкаю, дзякуючы чаму народ мог бачыць ахвярапрынашэньні і малітвы сьвяшчэньнікаў. Тутака знаходзіўся вялізарны мядзяны ахвярнік і вялізарны рукамыйнік, які стаяў на 12-х мядзяных валох і