Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/102

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

лізаванага сьвету. Карабель, які хадзіў у Вафір (Арабія), прывозіў Салямону золата, а карабель фарсіскі, які прыходзіў адзін раз у тры гады, прывозіў, апрача золата, серабра, сланёвую косьць, налпы, павы і інш. У Ерусаліме былі сабраны нязьлічаныя багацьці. Ен пачаў хутка будавацца. Насельнасьць павялічвалася, насаладжаючыся здаволеньнем і дабрабытам. "І жылі Юда і Ізраіль спакойна, кожны пад вінаграднікам сваім і пад смакоўніцаю сваёю ад Дана да Вірсавіі, ува усе дні Салямона".

Дзеля выяўленьня ўдзячнасьці Богу за добры пачатак свайго кіраваньня Салямон прыйшоў у Гаваон, дзе знаходзілася скінія Майсеева, і тамака, пры вялізным зборы народу, прынёс багатую ахвяру ― 1000 ўсеспаленьняў. Ахвяра была прынята Богам. Уночы зьявіўся Салямону ў сьне Бог і сказаў: „прасі, чаго табе даць!" ― "Дай мне мудрасьць, каб я здолеў кіраваць народам Тваім", ― маліўся Салянемона. Бог адказаў яму: „за тое, што ты не прасіў для сябе доўгага жыцьця, багацьця, душ ворагаў сваіх, а прасіў сабе розуму, каб добра судзіць, ось Я даю табе сэрца муд. рае й разумнае так, што падобнага табе ня было раней за цябе, дый пасьля цябе ня будзе; і тое, чаго ты не прасіў, Я даю табе ― і багацьце і славу, а калі будзеш хадзіць шляхам Маім, як Давід, бацька твой, дык прадоўжу і дні твае".

Хутка Салямону здарылася паказаць сваю мудрасьць. Да яго прыйшлі на суд дзьве жанчыны. Абедзьве яны мелі па дзіцёнку і жылі разам у аднэй хаце. Уночы адна з іх заспала сваё дзіцянё; устала і падлажыла яго другой, а яе дзіцянё, жывое, узяла сабе. Яна прынясла яго сюды, да Салямона. Калі, перабіваючы адна адну, расказалі яны Салямову сваю справу, дык ён выклікнуў: „дайце меч, расьсячэце дзіцянё напаловы і аддайце палову аднэй і палову другой". ― "О, цар! - выклікнула адна ― аддайце ёй дзіцянё жывым і не забівайце яго". А другая казала: "хай ня будзе ані мне ані табе, сячэце“! Салямон загадаў аддаць дзіцянё першай і сказаў: "яна яму маці". Мудрасьць Салямонава зьдзівіла ўсіх. Пачалі гаварыць, што ён судзіць па наданьню Божае мудрасьці.