Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/101

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

"Псалтыр". У некаторых з гэтых псальмаў зьмяшчаюцца прароцтвы аб Мэсіі, будучым Збавіцелі роду чалавечага,[1] у іншых ― пачуцьці пакорнае жальбы аб грахох і ўдзячнасьці Богу. Гэтыя апошнія псальмы даюць нам вобраз чалавека, які і пасьля цяжкага моральнага ўпадку знаходзіць у сябе сілы далей бароцца са злом і грахом, да поўнае перамогі над ім. Ува ўсіх народаў псальмы Давідавы заўсёды карысталіся і цяпер карыстаюцца вялікаю пашанаю.

§ 67 Цар Салямон (1020-980 г. да Хр. Нар.); яго мудрасьць.

18-х гадовым юнакам уступіў Салямон на пасад. Ён меў прыгожы, запраўды царскі выгляд. Прырода надзяліла яго ясным розумам і праніклівасьцяй, а глыбокая адукацыя, зьдзіўляўшая сучасьнікаў, адкрыла яму ўсе тайны жыцьця: і гаварыў ён аб дзеравах ― ад кедра, што на Ліване, да ісопу, які вырастае са сьцяны; гаварыў аб жывёлах, і аб птушках, і аб паўзунох, і аб рыбах", ― гэтак у кнізе Царстваў рысуецца мудрасьць Салямонава.

Яму належала кіраваць вялізарным гаспадарствам, якое цягнулася "ад ракі Эгіпэцкае да вялікае ракі Эўфрату" і якое ўяўляла сабою пярэстую мешаніну народаў, звычаяў, культаў і г. д. Забесьпячэньне цішы і спакою сярод падуладных яму народаў ― гэта было яго галоўнаю мэтаю. І праца яго ў гэтым кірунку йшла з поўнаю ўдачаю. Магутныя суседзі стараліся здабыць ласку Салямонаву. Эгіпэцкі фараон дабіваўся чэсьці цераз дачку сваю парадніцца з Салямонам ― патомкам таго самага некалі пагарджанага народу, якога Эгіпцяны ня лічылі вартым долі лепшай за долю раба. Так цудоўна зьмяніўся лёс абранага народу! Ерусалім зрабіўся міжнародным цэнтрам, дзе адбываліся рухавыя зносіны гандлёвыя, культурныя, рэлігійныя і г. д. Дзякуючы выбудаванаму Салямонам на Міжземным і Чырвоным моры флёту яўрэі прынялі беспасрэдны удзел у морскім гандлі са ўсімі краямі тагочаснага цыві-

  1. У псальмах Давід рысуе прадвечную раду аб збавеньні роду чалавечага, крыжавыя мукі, сьмерць і ўваскрасеньне Збавіцеля, вялікасьць імя Божае Маці, паварот паганцаў да царквы Божае і зацараваньні Мэсіі над усімі народамі.