Перайсці да зместу

Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Новага Завету (1936).pdf/99

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дзяцей тваіх, як птушка зьбірае пад крыльлі птушанята свае, і вы не захацелі! Таму Я адыходжу ад вас, і вось застаецца дом ваш пусты, бо ўбачыце Мяне толькі тады, калі ўсе выклікнуць: „Багаслаўлёны той, што ідзе ў імя Госпада“, г. зн., шляхам Госпада.
Прароцтва Госпада аб Ерусаліме споўнілася хутка, калі ўзапраўды „дом юдэйскі“ застаўся „пусты“, зрабіўся грудай руінаў і гніўшых трупаў.

62. Ахвяра беднае ўдавы.

Мрк. XІІ, 41—44; Лук. XXІ, 1—4.

Выходзячы з храму, Гасподзь затрымаўся на мінуту каля скарбонкі, у якую багамолы апускалі свае ахвяры на храм, і стаў прыглядацца. Давалі кожны ад дастатку свайго: багацеі самадавольна клалі ў скарбонку золата і серабро, а адна бедная ўдава палажыла толькі дзьве лепты (дробныя мядзяныя манэты, панашаму — 2 грошы). Тады, паклікаўшы да Сябе Апосталаў, Хрыстос сказаў ім: „Запраўды кажу вам: гэтая бедная ўдава палажыла больш за ўсіх, бо ўсе тыя клалі ахвяру Богу ад лішкаў сваіх, яна-ж з беднасьці сваей палажыла ўвесь пражытак свой, які мела“.
Гэтымі словам! Іісус Хрыстос навучае, што ў вачох Божых цана кожнае ахвяры залежыць ад шчырасьці, з якою хто дае яе.

63. Гутарка Іісуса Хрыста з Апосталамі аб гібелі Ерусаліму і канцы сьвету.

Мат. XXІѴ; Мрк. XІІІ; Лук. XXІ, 5—36.

Выйшаўшы з храму Ерусалімскага (гэта ўжо ў апошні раз), Гасподзь праз гору Аліўную (Элеонскую) скіраваўся да Віфаніі.
Пад цяжкімі ўражаньнямі пакідалі храм Апосталы. Яны не маглі дапусьціць і думкі аб гібелі Ерусаліму, а з ім разам і храму, які быў асяродкам усяго