Перайсці да зместу

Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Новага Завету (1936).pdf/98

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

це дамы (маемасьць) ўдоваў“, быццам будзе гэта ахвярай Богу. Вы дастанеце за гэта цяжэйшы прысуд“.
Гора вам, кніжнікі і фарысэі-крывадушнікі, што даецё дзесяціну з мяты, анісу і кміну, а пакінулі найважнейшае ў законе: суд і міласьць і веру; трэба рабіць гэтае, а і таго не пакідаць“.
„Павадыры сьляпыя, што камара адцэджваеце, а вярблюда глытаеце“. Гэтымі словамі Хрыстос паказвае, што выконваючы драбязу, яны занядбалі галоўнае ў законе.
„Гора вам, кніжнікі і фарысэі-крывадушнікі, што ачышчаеце чару і місу зьверху, а ўсярэдзіне поўны яны драпежнасьці і няпраўды. Фарысэй сьляпы! ачысьць перш сярэдзіну чары і місы, каб чыстыя былі і зьверху“.
„Гора вам, кніжнікі й фарысэі-крывадушнікі, што робіцеся падобнымі да памаляваных трунаў, якія звонку здаюцца прыгожымі, а ўсярэдзіне поўны касьцей трупаў і рознае нечысьці. Гэтак вы звонку здаецеся людзям сьвятымі, а ўсярэдзіне поўны крывадушнасьці і беззаконьня“.
„Зьмеі, плод эхідніны! як унікнеце вы асуджэньня ў геену? Вось дзеля гэтага я пасылаю да вас прарокаў і людзей мудрых і кніжнікаў; і вы іншых заб‘ецё і распнеце на храстох, а іншых будзеце біць у школах вашых і гнаць з места да места“.
„Няхай-жа спадзе на вас уся кроў сьвятая, пралітая на зямлі, ад крыві Авеля сьвятога да крыві Захара, сына Варахіінавага, каторага вы забілі між царквою і жэртвеньнікам. Запраўды кажу вам, што ўсё гэтае прыйдзе на род гэты“.
Гасподзь выкрываў кніжнікаў і фарысэяў ня ў гневе, але з вялікім сумам. Гэта была Яго апошняя спроба, каб яны ўсьведамілі сабе ўсю няпраўду сваю і пакаяліся. Як-жа яны прынялі высьвячэньне Хрыста? Гасподзь у іх вачох ня сьлёзы пакаяньня ўбачыў, а наадварот — яшчэ горшую злосьць і вялікую ненавісьць да Яго. Вось чаму прыгнечаны ўсклікнуў: „Ерусалім, Ерусалім! каменьнем пабіваючы прарокаў і пасланых да Цябе! Колькі разоў хацеў Я сабраць