Перайсці да зместу

Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Новага Завету (1936).pdf/100

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

жыцьця яўрэяў. Як-бы хочучы праверыць толькі што чутае прароцтва Госпада, вучні зьвярнулі Яго ўвагу на вялізарнасьць і прыгожасьць храму, упрыгожанага такімі дарагімі матар’яламі. „Не, гэты храм — найбольшая сьвятыня і багацьце народу ня можа быць зьнішчаны“, як-бы так гаварылі яны сабе. Але Хрыстос коратка паўтарыў: «Прыдуць дні, калі з таго, што тут бачыце, не астанецца каменя на камені, і ўсё будзе зьнішчана.
Падняўшыся на гару Аліўную, Іісус Хрыстос сеў адпачыць. Каля Яго селі найбольш блізкія Яму апосталы: Іоанн, Пётр, Андрэй, Якаў і інш. Перад імі, унізе, раскінуўся абкружаны высокімі сьценамі горад, у асяродзьдзі якога блішчаў сваімі мармуровымі колёнадамі і пазалочанымі стрэхамі храм. Думаючы, што гібель Ерусаліму і храму прыйдзе разам з канцом сьвету, Апосталы спыталіся ў Госпада: „Калі-ж гэта будзе? і якая прымета Твайго, Госпадзі, прыходу і канца сьвету?“ Апосталы лічылі, што абяцанае царства Мэсіі пачнецца пасьля гібелі Ерусаліму і храму, што дзеля гэтага Іісус Хрыстос прыйдзе другі раз, што наагул усё гэта будзе хутка, пакуль усе яны яшчэ жывыя.
Адказваючы вучням Сваім, Гасподзь гаворыць адначасна і аб гібелі Ерусаліму і аб канцы сьвету — не дзеля таго, што адно будзе зараз пасьля другога, а дзеля таго, што зьнішчэньне Ерусаліму, у якім выявіцца грозны Суд Божы над яўрэйскім народам, будзе вобразам канца сьвету, калі адбудзецца страшны суд Божы над усім родам чалавечым. Вось чаму і ўсе прыметы, якія будуць перад разбурэньнем Ерусаліму, як войны, голад, землятрасеньне, ганеньне на верных, зьяўленьне непраўдзівых прарокаў і хрыстоў, паўсюднае пашырэньне Евангельля — ўсё гэта будзе і перад другім прыходам Хрыста і канцом сьвету.
«Сьцеражэцеся — кажа Хрыстос — каб хто не падмануў вас, бо многія прыйдуць пад імем Маім, кажучы: „Я — Хрыстос“, і гэты час блізка, і шмат каго падмануць. Не хадзеце сьледам іх. Калі-ж пачуеце пра войны і паўстаньні, не палохайцеся, бо гэта