Перайсці да зместу

Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Новага Завету (1936).pdf/97

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
61. Іісус Хрыстос у апошні раз выкрывае кніжнікаў і фарысэяў, усю няпраўду іх жыцьця і вучэньня.

Мат. XXІІІ, 1—39; Лук. XX, 45—46.

Апошнія размовы кніжнікаў і фарысэяў з Госпадам пераканалі, што між імі ляжыць прорва, якой не пераступіць. Госпаду было ведама, што яны пастанавілі забіць Яго. Ня можна было спадзявацца, каб яны апамятаваліся, пакаяліся і прынялі Яго навуку. Усё гэта разьвязвала рукі Госпаду, Які мог больш і не захоўваць ранейшай сваёй да іх спагадлівасьці і цярплівасьці. Вось чым выклікана было апошняе яго і самае страшнае па сіле сваёй высьвячэньне кніжнікаў і фарысэяў, „сеўшых — як кажа Хрыстос — на Майсеевым пасадзе“ (яны лічылі, што толькі да іх адных належыць права тлумачэньня закону Майсеевага і кіраўніцтва народам у жыцьці рэлігійным).
„Не паступайце паводле ўчынкаў іх, — казаў Хрыстос, бо яны толькі гавораць (аб спаўненьні запаведзяў Божых), а не робяць, — накладаюць на плечы людзям вялікі цяжар, а самі ня хочуць нат’ пальцам крануць яго. „Усе ўчынкі свае яны робяць так, каб толькі бачылі іх людзі; любяць вітаньні на рынку і першыя лавы ў школах і на банкетах, каб бачылі іх людзі і звалі: вучыцель вучыцель! А вы — кажа Гасподь не называйцеся вучыцялямі, бо адзін у вас вучыцель Хрыстос, а ўсе вы — браты; і айцом сабе не называйце нікога на зямлі, бо адзін у вас Айцец, Які ёсьць на нябёсах; і не называйцеся настаўнікамі, бо адзін у вас Настаўнік — Хрыстос. Большы з вас няхай будзе вам за слугу, бо хто ўзвышае сябе, той будзе паніжаны, а хто паніжае сябе, той будзе ўзвышаны“.
„Гора вам, кніжнікі і фарысэі-крывадушнікі, што зачыняеце Царства Нябеснае перад людзьмі, бо самі не ўваходзіце і тых, што хочуць увайсьці, ня пушчаеце“.
„Гора вам, кніжнікі і фарысэі-крывадушнікі, што няшчыра і толькі дзеля віду, хаця і доўга моліцеся і, ашукваючы сваёю прыкідною набожнасьцью, „зьядае-