Перайсці да зместу

Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Новага Завету (1936).pdf/95

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

начальнікі жыдоўскія; аб іх Хрыстос гаварыў у прыповесьці; яны ня раз праганялі пасланых Гаспадаром, г. зн. Богам, Сваіх слуг (прарокаў), і вось цяпер зьбіраюцца забіць Самога Сына Божага, і толькі чакаюць для гэтага адпаведнага часу. Але скончыцца іхнае гаспадараваньне: вінаграднік будзе адданы іншым вінаградарам (з паганцаў), якія „будуць даваць Гаспадару плады (добрыя дзелы) ў свой час“.
І хацелі схапіць Хрыста, каб налажыць на Яго рукі, але пабаяліся народу, бо Яго — дадае Евангелісты — лічылі за прарока.

59. Фарысэі пытаюцца ў Іісуса Хрыста, ці трэба плаціць падаткі цару.

Мат. XXІІ, 15—22; Мрк. XІІ, 13—17; Лук. XX, 20—26.

Фарысэі ўмовіліся падлавіць Іісуса Хрыста падчас гутаркі на якім-колечы слове, каб пасьля можна было пацягнуць Яго да адказнасьці перад рымскаю ўладаю.
І вось падходзяць да Госпада, разам з падхлебнікамі цара Ірада, некалькі фарысэяў і кажуць: „Вучыцель! мы ведаем, што Ты справядліва гаворыш і не глядзіш на аблічча чалавека, каб каму дагадзіць, і запраўды шляху Божага навучаеш. Скажы, ці належыць плаціць падаткі цару?“ Іншага адказу, як толькі „так“ або „не“, яны не чакалі, і вось думалася ім: калі Ён скажа „так“, дык тады ўвесь народ адступіцца ад Яго, бо народ толькі з-пад ярма церпіць рымскіх уладароў; калі-ж Ён адкажа адмоўна, г. зн. што ня трэба плаціць падаткаў на карысьць чужой улады, дык зараз-жа давядуць да ведама рымскага пракуратара, які і выдасьць загад схапіць Яго і пакараць, як бунтаўшчыка.
Іісус Хрыстос, зразумеўшы хітрасьць іх, сказаў: „Пашто вы спакушаеце мяне? Пакажэце Мне — кажа — манэту, якою плацяцца падаткі“. Калі яны далі Яму дынарыя, Іісус Хрыстос спытаўся: „Чыё на ім аблічча і надпіс?“ Яны адказалі: „Кесара“, г. ё. цара. Тады Іісус Хрыстос і кажа: „Дык аддавайце