адныя прынялі яго за гром, другія казалі: „Ангел прамовіў да Яго.“ Толькі нямногія чулі яго разьдзельна.
Да самага вечара Іісус Хрыстос вучыў, што калі хто хоча дасягнуць збаўленьня, павінен вераваць у Яго. Пасьля таго вярнуўся у Віфанію.
58. Прыповесьць аб злых вінаградарах.
Мат. XXI, 33—46; Мрк. XII, 1—12; Лук. XX, 9—19.
Аўторак быў апошнім днём перад сьмерцю Госпада, калі ён ад раніцы блізу да самага вечара вучыў народ у храме і выкрываў фарысэяў і садукеяў, якія сваімі пытаньнямі хацелі заблутаць Госпада
і высьмеяць Яго перад народам. Каб быць больш зразумелым для народу, дый для бліжэйшых вучняў Сваіх, Хрыстос падчас навучаньня карыстаўся, як і раней часта „прытчамі“ або прыповесьцямі. Аднэй з іх і была прыповесьць аб злых вінаградарах. Хрыстос паказвае ў ёй тыя згубныя ўплывы, якія нясьлі ў народ яго павадары кніжнікі і фарысэі.
Адзін гаспадар насадзіў вінаграднік і, даверыўшы яго вінаградарам, сам выехаў у далёкую краіну. Праз нейкі час, вярнуўшыся, пасылае аднаго за адным сваіх слуг, каб прынясьлі з вінаградніку пладоў, але вінаградары, убачаўшы, набіўшы і аблаяўшы пасланых, адаслалі іх ні з чым. Напасьледак, пасылае гаспадар свайго сына ўлюбёнага, кажучы сабе: «Можа, угледзіўшы яго, пасаромяцца». Але вінаградары, убачыўшы, што ён ідзе, пастанавілі забіць яго, каб мець сабе яго спадчыну. І ўзапраўды, вывёўшы яго вон з вінаградніка, забілі. Пры гэтых словах прыповесьці ўвесь народ, які слухаў гэта, выклікнуў: „Хай ня будзе гэтага!“ Што-ж зробіць з гэтым вінаградарамі гаспадар, калі прыйдзе сам у свой вінаграднік? Фарысэі, якім Хрыстос паставіў гэтае пытаньне, адказалі: „Прыйдзе ды выгубіць вінаградараў гэных і аддасьць вінаграднік другім“.
Гаворачы гэтак, яны самі сабе вызначылі прысуд, бо-ж злыя вінаградары, якія гаспадарылі ў вінаградніку (абраны народ Божы), гэта-ж павадыры і