Перайсці да зместу

Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Новага Завету (1936).pdf/93

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

фігавае дзерава, пакрытае густым лісьцьцём. Звонку здавалася, што на ім будзе шмат пладоў. Аднак, калі Іісус Хрыстос падыйшоў да дзерава — Ён хацеў есьці — на ім ня было аніводнае фігі. Іісус Хрыстос тады пракляў дзерава, сказаўшы, каб на ім і надалей ніколі не расьлі плады. Смакоўніца адразу пачала засыхаць. Калі наступнага дня вучні зьдзівіліся, бачачы засохшае па аднаму слову Госпада — дзерава, Ён сказаў: «Калі будзеце мець веру, дык зробіце ня толькі гэтае, а нат‘ калі гары гэтай загадаеце: падніміся і ўкінься ў мора, дык гэта будзе. Кажу вам: усё, аб чым-бы ні папрасілі падчас малітвы — верце, што атрымаеце і будзе вам“.
Не смакоўніцу асудзіў Хрыстос (яна і так была бясплодная). Такім спосабам Хрыстос хацеў паказаць толькі бясплоднасьць веры жыдоўскага народу, асабліва яго павадыроў: як тая смакоўніца, яны толькі на вонкавы выгляд былі праведныя і добрыя, сэрца-ж іх было поўнае ўсялякае распусты, граха і няпраўды. Што гэта ўзапраўды было так, яны далі доказ таму праз некалькі дзён, калі галосячы: „Распні, распні Яго!“" паслалі на хрэст Вучыцеля, Якога яшчэ ўчора ўрачыста сустрачалі з пальмавым гальлём ў руках. Увайшоўшы ў падворак храму, Іісус Хрыстос, як і ў першы год Свайго служэньня, убачыў шмат ахвярнае жывёлы, клеткі галубоў і сталы мянялаў з грашыма. Хрыстос не хацеў вучыць народ, заняты гандлярствам. Яшчэ раз, з пачуцьцём гневу і жалю, Ён пачаў выганяць адсюль усіх, кажучы: „Ці-ж не напісана: Дом Мой домам малітвы будзе для ўсіх народаў, а вы зрабілі яго гняздом разбойнікаў?“
Калі пасьля таго Іісус Хрыстос пачаў вучыць, у натоўпе можна было заўважыць нават паганцаў (грэкі), якія здалёк прыйшлі паслухаць Яго. Іісус Хрыстос, лічачы, што настаў час праслаўленьня Яго між народамі, маліўся Айцу Свайму: „Отча! праслаў Імя Тваё, пакажы славу Тваю, каб усе пераканаліся, што я пасланы Табою“. Пры гэтых словах раптам пачуўся з неба голас: „І праславіў і яшчэ праслаўлю“. Не для ўсіх гэты голас быў аднолькава чутны;