Перайсці да зместу

Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Новага Завету (1936).pdf/89

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

голас Хрыста: «Цяпер прыйшло збаўленьне твайму дому».

55. Вечар у Віфаніі.

Іоан. XII, 1—11.

За шесьць дзён да Пасхі Іісус Хрыстос прыйшоў з вучнямі ў Віфанію. Сям’я Лазара чакала Яго. Падчас вячэры Лазар быў за сталом сярод супачываўшых з Хрыстом. Марфа прыслужвала. Марыя-ж, узяўшы фунт дарагога пахнючага алею, або мѵра, памазала ім ногі Іісусавы і пасьля выцерла іх валасамі сваімі. Уся хата напоўнілася пахам ад мѵра.
Тады адзін з вучняў Яго, на імя Юда Іскарыёт, які праз некалькі дзён прадаў Яго, сказаў: «Лепш было-б прадаць гэты алей і грошы раздаць убогім». Сказаў-жа гэта ён не дзеля таго, што клапаціўся аб убогіх, але дзеля таго, што быў злодзеем: ён меў пры сабе скарбонку, у якую давалі ахвяры, і утойваў з яе часьць грошай у свой кішэнь. «Пакіньце яе — сказаў Іісус Хрыстос: — яна захавала гэта на дзень пахаваньня Майго. Убогіх заўсёды маеце з сабою, а Мяне не заўсёды».
Калі Іісус Хрыстос быў у Віфаніі, шмат жыдоў прыйшло пабачыць Лазара, бо аб васкрашэньні яго гаварыў увесь горад. Многія з прыйшоўшых уверавалі ў Іісуса. Гэта яшчэ больш пасіліла злосьць ворагаў яго, асабліва першасьвяшчэньнікаў і фарысэяў. Яны пастанавілі забіць і Лазара, каб той ня мог сьведчыць аб чудзе, якое стварыў над ім Іісус Хрыстос.