Апошнія дні Госпада Іісуса Хрыста на зямлі.
56. Урачысты ўваход Госпада ў Ерусалім.
Мат. XXI 1—11; Марк. XI, 1—11; Лук. XIX, 29—44; lоан. XII, 12—19.
Прысьпеў час, і Іісус Хрыстос — на другі дзень пасьля вячэры ў Лазара — пайшоў з Віфаніі ў Ерусалім, каб урачыста выявіцца перад народам. Хрыстос хацеў увайсьці ў Ерусалім, як ня раз уваходзіў у яго цар Давід, іменна седзячы на асьле. Паклікаўшы да сябе двох вучняў Сваіх, Гасподзь загадаў ім пайсьці ў вёску, што была насупроць, і прывясьці адтуль прывязанае асьлятка, на якое ніхто з людзей ніколі не сядаў. «І калі хто спытаецца ў вас — сказаў Хрыстос — на што адвязваеце? дык скажэце яму так: «Яно патрэбна Госпаду». Пасланыя ўзапраўды знайшлі на паказаным месцы асьлятка і прывялі яго да Вучыцеля. Апосталы, накінуўшы на асьлятка свае ўбогія вопраткі, пасадзілі на яго Госпада. Калі Ён ехаў, усё мноства вучняў Хрыста падсьцілала вопраткі свае на дарозе і моцнымі галасамі славіла Бога за ўсе чуды, якія бачыла: «Багаслаўлёны, што йдзе ў імя Госпада, Цар Ізраіля! Мір на небе і слава ў вышыні!».
Тым часам да Ерусаліму дайшла ўжо вестка, што Хрыстос ідзе ў Сьвяты Горад, і шмат людзей выйшла на сустрэчу Госпаду, Цару Ізраіля, абяцанаму Мэсіі, Сыну слаўнага Цара Давіда. Усе хацелі так-жа пабачыць і Лазара, якога Хрыстос васкрасіў. Як толькі Іісус Хрыстос паказаўся на версе Аліўнае (Элеонскае) гары, народ — у вялікім захопленьні, расьцілаючы перад Ім свае вопраткі — усыпаў дарогу Яго пальмавым гальлём і ўсклікаў: «Осанна (г. зн. спасеньне) Сыну Давідаваму! Осанна ў вышніх!»
Гэтае ўзьнясеньне бачылі, гэтыя крыкі чулі фарысэі, якіх ня мала было ў натоўпе. Яны былі вельмі ўзбураны і стрывожаны: «Глядзеце — гаварылі яны