Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Новага Завету (1936).pdf/88

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

54. Як мытнік Закхей увераваў у Іісуса Хрыста.

Лук. XIX, 1—10.

Ерыхон быў горадам сьвяшчэньнікаў. Апрача таго, у ім жылі мытнікі, якія зьбіралі падаткі. Мытнікі лічыліся на службе рымскага ўраду, таму былі ненавісны народу. Да таго-ж яны вельмі крыўдзілі народ, бо сьцягвалі падаткі ня толькі ў дзяржаўны скарб, але і на ўласную карысьць. Ня дзіва тады, што пашана, якую выказаў Іісус Хрыстос Сваімі адведзінамі начальніку мытнікаў, багатаму Закхею, выклікала ў народзе вялікае зьдзіўленьне і нават абурэньне.
Закхей быў у натоўпе, калі Іісус Хрыстос праходзіў праз места, і разам з усімі хацеў бачыць Вялікага Вучыцеля. Але Закхей быў малы ростам, таму, каб лепш разгледзіць Госпада, узьлез на прыдарожнае фігавае дзерава. Параўняўшыся з ім, Гасподзь сказаў Закхею: „Закхей! зыйдзі хутчэй, бо сяньня трэба мне быць у цябе ў доме“. Закхей пасьпешна зыйшоў на землю і павёў Госпада ў дом свой, дзе прыняў Яго з радасьцю. Усе, бачачы гэта, пачалі наракаць: ведама, узгадаваныя фарысэямі, юдэі лічылі, што людзі праведныя не павінны мець ніякіх зносін з грэшнікамі. Да таго ж, ці мала было ў горадзе сьвяшчэнньікаў? Тымчасам Закхей праз адно міласьцівае слова Госпада адразу як-бы перарадзіўся: сумленьне яго прабудзілася, ён усьведаміў сабе грахі свае, пакаяўся ў іх і ў вялікім захопленьні, што Іісус Хрыстос адведаў яго дом, урачыста, стаўшы перад Госпадам, сказаў: «Палову маемасьці мае я аддам убогім і калі каго чым скрыўдзіў, аддам учацьвёра болей». Іісус сказаў яму: «Цяпер прыйшло збаўленьне гэтаму дому, бо і ты сын Аўраама». А ўсім тым, што спакусіліся, што вонкавую праведнасьць ставілі вышэй за ўсё, Гасподзь даў да зразуменьня: «Сын Чалавечы прыйшоў знайсьці і спасьці загінуўшых.“
Гэтае здарэньне дае добры прыклад для ўсіх, хто няправедна набыў сабе багацьце: хай, як Закхей, аддадуць бедным не драбніцу, а палавіну ці значную часьць свае маемасьці, не шкадуючы, і тады пачуюць