Перайсці да зместу

Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Новага Завету (1936).pdf/87

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

скрэсне». Але Апосталы нічога з гэтага не зразумелі, хаця сэрца і адчула, што іх Вучыцелю пагражае якаясь небясьпека.
Калі агорнутыя сумам, моўчкі, троху воддаль ішлі вучні за Хрыстом, да Яго падыйшла Саламія з сваімі сынамі-апосталамі Якавам і Іоаннам. Хрыстос спытаўся, чаго яны хочуць. Спачатку Саламія за дзяцей, а пасьля і самі яны пачалі прасіць Госпада, каб ён у Сваім царстве пасадзіў іх аднаго з правага боку ад Сябе, а другога з левага боку, у славе Сваёй. Яны не разумелі яшчэ ўсяе тайны Царства Божага і, прадстаўляючы яго сабе на ўзор зямных царстваў, лятуцелі аб царскіх прастолах, царскіх каронах. «Ня ведаеце, чаго просіце», адказаў ім Хрыстос. «Ці можаце вы піць чашу, якую я п’ю, і хрысьціцца хрэшчэньнем, якім я хрышчуся?»[1]. Яны адказалі: «Можам.» Тады Іісус Хрыстос, ведаючы, што ў будучыні яны ўзапраўды прымуць за Яго мукі і сьмерць, папрароцку сказаў ім: «Чашу, якую Я п’ю, будзеце піць і вы, таксама будзеце хрысьціцца хрышчэньнем, якім я хрышчуся, але-ж даць сесьці ў Мяне па правы і левы бок — не ад Мяне залежыць, але каму прызначана Айцом Маім».
Паклікаўшы потым усіх іншых Апосталаў, якія, паміж іншым, былі вельмі абураны на Якава і Іоанна, Іісус Хрыстос пачаў навучаць іх аб Царстве Божым на зямлі, каб паказаць, як яны памыляюцца ў сваіх паглядах на гэтае Царства. «Між вамі — кажа — хай ня будзе так, як у зямных валадароў», у якіх адныя пануюць, а другія служаць: «Хто хоча быць большым між вамі, хай будзе вам слугою, а хто хоча быць першым між вамі, хай будзе ўсім рабом, бо і Сын Чалавечы не дзеля таго прыйшоў, каб Яму служылі, але каб Самому паслужыць людзям і аддаць душу Сваю за збаўленьне многіх».
Прадаўжаючы Сваю падарожу, Іісус Хрыстос прыйшоў у Ерыхон.

  1. Піць чашу — па тагачаснаму разуменьню значыла цярпець мукі і прыняць сьмерць.