задкладна склікалі сынэдрыён, г. зн. вышэйшае судзілішча. «Што нам рабіць?» паставілі яны пытаньне. „Гэты чалавек творыць шмат чудаў. Калі ня зьвернем на гэта ўвагі, дык усе ўверуюць у Яго“. Яны баяліся, што народ, увераваўшы ў Хрыста, абвесьціць Яго царом Ізраіля і паднімець паўстаньне супроць сваіх валадароў. А тады прыдуць рымскія легіёны,
вазьмуць Ерусалім, зруйнуюць храм і самы горад і мо’ зальюць кроў’ю ўсю землю: тады будзе канец і іхнаму панаваньню. Узьнялася ў сынэдрыёне гарачая спрэчка. Спыніў яе сваёю радаю архірэй Кайяфа. Ён сказаў: «Вы нічога не разумееце: ці ня лепш нам, каб адзін чалавек памёр за ўсіх людзей, чым увесь народ загінуў?» Інакш кажучы: трэба хутчэй забіць Хрыста, каб больш не тварыў чудаў і не спакушаў народ, і будзе усё спакойна. Усе згадзіліся з прапазыкаю Кайяфы і пастанавілі забіць Хрыста. Ведаючы гэта і ведаючы, што «ня прыйшоў яшчэ час Яго, Гасподзь ня стаў пакуль паказвацца між імі і пайшоў адтуль у краіну ля пустыні ў горад, званы Эфраім, і там заставаўся з вучнямі Сваімі.
Блізка-ж была Пасха жыдоўская, і з усяго краю папрыходзіла ў Ерусалім шмат людзей, каб ачысьціцца. Усе толькі і гаварылі, што аб Хрысьце і створаных Ім чудах, і чакалі, ці ня прыйдзе Ён на сьвята. Архірэі-ж і фарысэі выдалі загад, каб кожны, хто даведаецца, дзе Хрыстос, данёс, каб Яго ўзяць.
Мат. XX, 17—28; Мрк. X, 32—45; Лук. XVIII, 31—34.
Падчас апошняе Свае падарожы з Эфраму ў Ерусалім Іісус Хрыстос адклікаў 12 Сваіх Апосталаў і сказаў ім: «Вось уваходзім мы ў Ерусалім і зьдзейсьніцца ўсё, што напісана прарокамі аб Сыне чалавечым, бо выдадуць Яго першасьвяшчэньнікам і кніжнікам, і зьняважаць Яго, і аплююць Яго, і будуць біць і заб’юць Яго насмерць, і на трэці дзень ува-