ўваскрэсьне ў дзень уваскрасеньня, у апошні дзень». Але Іісус Хрыстос сказаў ёй: «Я ёсьць уваскрасеньне і жыцьцё: хто веруе ў Мяне, хоць і памрэ, жыць будзе. І ўсякі, хто жыве і веруе ў Мяне, не памрэ да веку. Ці верыш гэтаму?» Марфа кажа Яму: «Так, Госпадзі! Я верую, што Ты Хрыстос, Сын Божы, што йдзе ў сьвет». Сказаўшы гэта, Марфа пайшла і цішком паклікала сястру сваю. Марыя ўстала і борзда пайшла да Іісуса. За ёю з дому выйшлі і жыды, якія ўцешалі яе. Угледзіўшы Іісуса, Марыя ўпала да ног Яго і сказала: «Госпадзі! каб Ты быў тут, не памёр-бы брат мой». Іісус, бачачы, што плача яна і плачуць жыды, якія прыйшлі з ёю, Сам затужыў духам і ўзварушыўся. Пасьля гэтага спытаўся, дзе палажылі нябожчыка. І калі прышлі на магілу, Іісус заплакаў. Магіла была звычайная пячора, заваленая каменем. Хрыстос загадаў, каб адкінулі камень. Перад тым, як увайсьці ў пячору, Марфа кажа: «Госпадзі! ужо сьмярдзіць, бо ўжо чацьвёрты дзень». Іісус кажа ёй: «Ці не казаў я табе, што калі будзеш верыць, угледзіш славу Божую». Пасьля гэтых слоў Іісус ўзьвёў вочы ўверх і голасна сказаў: «Отча, дзякую Табе, што пачуў Мяне». Прадоўжыў-жа Гасподзь гэтую малітву так, каб Ягоны голас мог быць чутны толькі Апосталам і сёстрам Лазара: «Я ведаю, што Ты заўсёды чуеш Мяне, але сказаў гэта дзеля народу, які тут стаіць, каб паверылі, што Ты Мяне паслаў». Сказаўшы гэта, Іісус Хрыстос моцным, валадарным голасам паклікаў: „Лазар! выйдзі!“ І выйшаў памёршы з магілы, абкручаны пахавальнымі тканінамі, з павязаным хусткаю тварам. «Развяжэце яго і дайце хадзіць», загадаў Іісус Хрыстос.
Чуда гэтае зрабіла вялікае ўражаньне на народ. Многія з жыдоў, якія прыйшлі за Марыяй, бачачы, што ўчыніў Іісус, уверавалі ў Яго. А іншыя з іх пайшлі да фарысэяў і расказалі ім, што зрабіў Іісус у Віфаніі.
52. Змова начальнікаў юдэйскіх.
Іоан. XI, 46—57.
Вестка аб васкрашэньні Лазара вельмі ўзбурыла і занепакоіла ворагоў Хрыста. Архірэі і фарысэі бе-