Перайсці да зместу

Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Новага Завету (1936).pdf/62

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Трэці год служэньня Іісуса Хрыста.

34. Гутарка аб тым, што апаганьвае чалавека.

Мат. XV, 1—20; Мрк. VII, 1—23.

На трэцьцю Пасху Іісус Хрыстос не хадзіў у Ерусалім. Фарысэі самі прыйшлі да Яго, бо сачылі за Ім. Аднаго разу, убачыўшы, што вучні Іісуса Хрыста ядуць хлеб няўмытымі рукамі, фарысэі пачалі карыць Іісуса Хрыста, бо старадаўныя паданьні, якія былі законам для фарысэяў, вымагалі захоўваць знадворную чыстату, г. знач. чыстату рук падчас яды, чыстату кубкаў, місак, гаршкоў, лавак і т. д. Хрыстос на гэтыя закіды адказаў ім: „Вы пакінулі закон Божы, і трымаецеся паданьняў чалавечых. Добра прадказваў аб вас прарок Ісайя, кажучы ад Імя Божага: „Людзі гэтыя шануюць Мяне толькі вуснамі сваімі, сэрца-ж іх далёка ад Мяне“. І паклікаўшы ўвесь народ, які чакаў паслухаць слова Яго, навучаў так: „Слухайце Мяне і разумейце: апаганьвае чалавека ня тое, што ўваходзіць у вусны, а тое, што выходзіць з іх: бо-ж знутры, ад сэрца чалавечага выходзяць злыя помыслы, гордасьць, бязумства, злосьць, чужаложніцтва, забойства, кражы; вось усялякае такое і падобнае зло апаганьвае чала­века, а есьці няўмытымі рукамі — не апаганьвае“.

35. Ап. Пётр спаведуе сваю веру ў Іісуса Хрыста, як Сына Божага. Прароцтва Госпада аб Сваіх хрэсных муках.

Мат. XVI, 13—28; Мрк. VIII, 27—38; Лук. IX, 18—27.

Аднаго разу Іісус Хрыстос спытаўся ў Сваіх вучняў: „За каго прыймае Мяне народ?“ Яны адказалі: «Адныя за Іоанна Хрысьціцеля, іншыя за Ільлю; другія-ж кажуць, што ўваскрос адзін з старадаўных пра-