Перайсці да зместу

Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Новага Завету (1936).pdf/61

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

цягнуў да яго руку, падтрымаў і сказаў: „Малаверны, навошта ты сумляваешся?“ Калі яны ўвайшлі ў човен, вецер адразу сьціх. Зьдзіўленыя і перапалоханыя вучні

Хаджэньне Іісуса Хрыста па вадзе.

пакланіліся Іісусу і выклікнулі: „Узапраўды Ты Сын Божы“.
Хутка човен прыстаў да берагу. Даведаўшыся вакалічныя жыхары пачалі на пасьцелях прынасіць да Іісуса Хрыста хворых і прасілі, каб пазволіў дакрануцца хоць-бы да краю Яго адзеньня: і каторыя дакраналіся, вылечваліся, — вылечваліся па веры сваёй.