рокаў“. Тады Іісус Хрыстос кажа: „А вы за каго лічыце мяне?“ Ад імя ўсіх Апосталаў адказаў, як заўсёды першым — гарачы Сіман: „Ты — Хрыстос, Сын Бога жывога“. Гасподзь тады кажа Сіману: «Ты шчасьлівы, што ведаеш гэту вялікую тайну, якую аднак уявіў сабе не па сваім чалавечым розуме, а як адкрытую табе Айцом Нябесным. Я кажу табе: ты — Пётр, і на гэтым камені Я збудую Царкву маю, і вароты аду не перамогуць Яе“.
Першая аснова, першы вуглавы камень ёсьць Сам Іісус Хрыстос, чаму і называе Царкву „Сваёю“: „Збудую царкву Маю“. Бяз Іісуса Хрыста — Сына Бога жывога няма царквы. Ап. Пётр першы з Апосталаў дазнаў гэту праўдзівую падставу і таму першы пачаў на ёй будаўніцтва Царквы, выявіўшы сваю цьвёрдую, як камень, веру. Бяз веры ў Іісуса Хрыста, Сына Бога жывога, Які прынёс на зямлю збаўленьне людзям ад грахоў і адчыніў уваход у Царства Нябеснае, ніхто ня можа быць удзельнікам ці будаўнічым Царквы Хрыстовае. Закладзеная на жывой веры, падобнай да спаведаньня Пятра, Царква Хрыстова будзе непарушна да канца сьвету і ніякія варожыя сілы ня зьнішчаць яе.
Далей Гасподзь, зварочваючыся да Пятра — першага з Апосталаў, які ўрачыста ад іх і свайго імя
выспаведаў веру ў Божую годнасьць Іісуса Хрыста, сказаў: „І дам табе ключы Царства Нябеснага, і што ты зьвяжаш на зямлі, тое будзе зьвязана на небе, і што разьвяжаш на зямлі, тое будзе разьвязана на небе“. Гэтымі словамі Іісус Хрыстос ня вызначыў ап. Пятру нейкага верхаводзтва ў Царкве або нейкай асаблівай улады яго над іншымі Апосталамі. Права дараваць ці не дараваць — імем Божым — грахі людзям, — пускаць ці не дапускаць у Царства Нябеснае (гэта іменна разумеецца пад „ключамі“ Царства) была дадзена Госпадам крыху пазьней усім Апосталам у такіх словах: „Узапраўды кажу вам: што вы зьвяжаце на зялі, будзе зьвязана на небе, і што разьвяжаце на зямлі, будзе разьвязана на небе“ (Мат. XVIII, 18), і таксама ўрачыста сьцверджана па ўваскрасеньні Хрыстовым, калі Гасподзь сказаў: „Прыйміце Духа Сьвято-
Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Новага Завету (1936).pdf/63
Выгляд
Гэта старонка не была вычытаная