Перайсці да зместу

Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Новага Завету (1936).pdf/39

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Другі год служэньня Іісуса Хрыста.

20. Другая Пасха. Іісус Хрыстос у Ерусаліме. Чудоўнае аздараўленьне аслабленага каля авечай купальні.

Мат. IX, 9; Мрк. II, 14; Іоан. V, 1—18.

Першы год Свайго вялікага служэньня Іісус Хрыстос правёў у далёкай Галілеі. Абходзячы гарады і вёскі, Хрыстос прапаведваў людзям Евангельле збаўленьня і чудоўна аздараўляў хворых і нядужых, па іх веры. Усюды спадарожнічалі Яму вучні Яго. Да ліку іх незадаўга перад другой Пасхай далучыўся мытнік Левій або Матвей. Ён пайшоў за Хрыстом на адно Яго слова: „Ідзі за Мною“.
На сьвята Пасхі І. Хрыстос пайшоў у Ерусалім. Аднаго разу здарылася Яму тут праходзіць каля т. зв. авечае купальні. Гэта была сажалка, у якой купалі авечак, прызначаных для ахвяраў у храме. Вада ў ёй лічылася лячэбнаю, бо як гаварыцца ў Евангельлі — „Ангел Гасподні час ад часу зыходзіў у капальню і каламуціў ваду; і хто першы ўваходзіў у яе пасьля ўскаламучаньня вады, той здаравеў, на што-б ні хварэй“. Тут, пад наўмысьля пабудованымі паветкамі, знаходзілася заўсёды мноства нядужых, сьляпых, кульгавых, ссохшых, што чакалі руху вады. Між імі на гэты раз ляжаў адзін няшчасны, які пакутаваў ужо трыццать восем гадоў. Калі І. Хрыстос убачыў яго, Ен запытаўся: «Ці хочаш паздаравець?» Хворы адказаў яму: «Так, Госпадзі, але я ня маю чалавека, які спусьціў-бы мяне ў купальню, калі ўскаламуціцца вада: калі-ж сам прыходжу, другі ўжо зыходзіць перада мною». Тады І. Хрыстос кажа: „Устань, вазьмі пасьцель тваю і хадзі“. І ў тую-ж часіну хворы стаўся здаровым, узяў пасьцель сваю і пайшоў. Па дарозе сустрэліся фарысэі. Яны зрабілі яму ўвагу: