Першы год служэньня Іісуса Хрыста.
Іоан. II, 12—25.
Пасьля чуда ў Кане Галілейскай Іісус Хрыстос з Маткаю, братамі[1] і вучнямі праз Капэрнаум пайшоў у Ерусалім на сьвята Пасхі. На гэтае сьвята ў Ерусаліме зьбіралася з розных краінаў шмат юдэяў. Каля самага храму, на яго плошчах і дварох, звычайна адбываўся вялікі торг, бо кожын багамолец ці паломнік павінен быў прынясьці ў храме ахвяру Богу — цяля, ягня, галубоў і інш. Сярод купляўшых і прадаваўшых сядзелі за сталамі мянялы, у якіх разьменьваліся чужаземныя грошы для ахвяраў на храм і раздаваньня міласьціны. Падчас торгу каля храму стаяў нязвычайны гоман, крыкі і спрэчкі гандляроў, перамешаныя з мэканьнем авечак і рыканьнем кароў і цялят. Усё гэта абражала сьвятасьць месца. Іісус Хрыстос, прыйшоўшы сюды, зрабіў з вяровак біч і пачаў адганяць ад храму ўсіх людзей, такжа і авец і валоў, а грошы мянялаў рассыпаў і сталы іх перавярнуў. Прадаўцом-жа галубоў сказаў: «Забярэце гэнае адгэтуль: не рабеце дому Айца Майго домам торгу». Ніхто з натоўпу ці гандляроў не супрацівіўся Іісусу Хрысту. Толькі начальнікі храму спыталіся ў Яго: «Які дасі нам знак, чаму гэтак робіш?» Іісус Хрыстос адказаў ім: «Зруйнуйце дом гэты, і Я ў тры дні адбудую яго». Гэтымі словамі Іісус Хрыстос прадуказваў на будучае Сваё, — па трох днёх сьмерці — слаўнае ўваскрасеньне, як найлепшы доказ Сва-
- ↑ Братамі названы тут ня родныя браты, якіх у Іісуса Хрыста ня было, а блізкія сваякі — сыны Марыі Клеопавае: Якаў, Сымон, Іосія і Юда.