ей Божай сілы і ўлады, але яны не зразумелі гэтых слоў і сказалі: «Гэты дом будаваўся сорак шэсьць гадоў, а Ты ў тры дні збудуеш яго». Іісус нічога не адказаў на гэта.
Падчас гэтых сьвятаў Іісус Хрыстос стварыў шмат чудаў, і многія ўверавалі ў імя Яго.
16. Гутарка Іісуса Хрыста з Нікодымам.
Іоан. ІІІ, 1—21.
Чуды Іісуса Хрыста зацікавілі ўвесь Ерусалім. З вуснаў у вусны передавалася імя Іісуса, нязвычайнага Вучыцеля з Галілеі. Узварушыліся і фарысеі — начальнікі і вучыцялі жыдоўскія. Адзін з іх, на імя Нікодым, захацеў бліжэй дазнацца, які гэта новы зьявіўся вучыцель. І вось тайна, уночы, прыходзіць да Іісуса, каб пагутарыць з Ім. „Мы ведаем кажа Нікодым — што Ты Вучыцель, Які прыйшоў ад Бога, бо ніхто, калі-б ня быў з ім Бог, ня можа тварыць такіх чудаў, якія творыш Ты“. Рабіна Нікодыма перш за ўсё цікавіць пытаньне, як чалавеку апраўдацца перад Богам. Нікодым, як і ўсе фарысэі, лічыў, што каб увайсьці ў царства Мэсіі, даволі аднаго паходжаньня ад Аўраама, даволі спаўненьня абрадавага закону Майсеевага. Іісус Хрыстос адказвае, што для апраўданьня чалавека патрэбна духоўнае адраджэньне: «Калі хто не народзіцца нанова, кажа Іісус Хрыстос, — ня можа ўвайсьці ў Царства Божае». Зьдзіўлены Нікодым кажа: „ня можа чалавек нарадзіцца другі раз». На гэта Іісус Хрыстос адказвае, што Ён гаворыць не аб цялесным нараджэньні, але аб духоўным адраджэньні чалавека ці аб ачышчэньні ад грахоў, якое дасягаецца праз хрышчэньне вадою і Духам, і дадаў: «Народжанае з цела ёсьць цела, а народжанае з Духа ёсьць дух».
У далейшай гутарцы Іісус Хрыстос адкрыў Нікодыму яшчэ больш вялікія і нязвычайныя тайны: гаварыў аб збаўленьні людзей праз Сына Чалавечага, паднятага на храсьце, падобна да таго, як Майсей падняў зьмея ў пустыні, «каб усякі, хто веруе ў Яго,