Гэтае сьведчаньне чулі вучні Іоанна. Двое з іх, Андрэй і Іоанн, бедныя рыбакі, уверавалі ў Іісуса і пайшлі за Ім. Гэта былі першыя вучні Хрыстовы, — вось чаму Андрэй празваўся «Першазваным» (другі вучань, як думаюць, быу евангелісты Іоанн Багаслоў). Андрэй прывёў свайго брата Сімана, таксама рыбака. Іісус, прадбачачы яго моцную веру, сказаў: «Цябе завуць Сіманам, але адсюль будзеш звацца Пятром». «Пётр» значыць «камень».
На другі дзень Гасподзь з трыма вучнямі пайшоў у Галілею. Па дарозе спаткалі яны Піліпа. Гасподзь сказаў яму: «Хадзі за Мною». Піліп пайшоў і хутка прывёў да Яго Нафанаіла. Гэты таксама ўвераваў у Хрыста і стаў Ягоным вучнем.
3 таго часу Іісус Хрыстос пачаў абходзіць з вучнямі Сваімі гарады і вёскі, навучаючы народ і творачы чуды.
14. Першае чуда ў Кане Галілейскай.
Іоан. II, 1—11.
На трэці дзень пасьля сустрэчы з Нафанаілам Іісус і вучні былі па запросінах на вясельлі ў Кане Галілейскай, недалёка ад Назарэту. Была там і Маці Яго. Падчас вясельля не хапіла віна. Даведалася аб гэтым Маці Іісусава і кажа Сыну: «Віна ня маюць». Іісус адказаў: «Яшчэ ня прышла гадзіна Мая», гэта знач. не настаў час тварыць чуды. Аднак Маці Іісусава загадала слугам рабіць усё, што Ён скажа. А стаяла ў хаце шэсьць каменных судзін з вадою для абмываньня ног, як таго вымагаў усходні звычай. Вось Іісус і кажа слугам: «Налеце вады ў глякі». Калі яны напоўнілі іх да верху, Іісус сказаў слугам: «Нясеце глякі да загадчыка». Яны панясьлі. У глякох, замест вады, было добрае віно. Толькі слугі ведалі, скулъ яно ўзялося. Загадчык-жа ня ведаў, таму і пачаў выгаварваць маладому, нашто ён добрае віно захаваў пад канец вясельля.
Гэта было першае чуда Іісуса Хрыста, і выявіў Ён славу Сваю, і ўверавалі ў Яго вучні Яго.