І пакланіліся Апосталы Узьнятаму, і з вялікаю радасьцю вярнуліся ў Ерусалім. Тут усе яны знаходзіліся неадлучна, зьбіраючыся для малітвы, разам з Божаю Маткаю, братамі Госпада і іншымі веруючымі, і чакаючы абяцанага ім Уцяшыцеля — Духа Сьвятога.
У гэтым часе на сабраньні Апосталаў і вучняў Гасподніх (каля 120) быў абраны ў лік Апосталаў, замест Юды Іскарыёта, Матфій, адзін з блізкіх Госпаду і Апосталам вучняў, які быў сьведкаю ўваскрасеньня і ўзьнясеньня Госпада на неба.
Трапар Узьнясеньня.
Возне́слсѧ є̆сѝ во сла́вѣ, Хртѐ Бж҃е на́шъ, ра́дость сотвори́вый ѹ̆ченикѡ́мъ, ѡ̆бѣтова́нїемъ Ст҃а́гѡ Дх҃а, йзвѣщє́ннымъ й̀мъ бы́вшымъ бл҃гослове́нїемъ: ꙗ῎кѡ Ты̀ є̆сѝ Сн҃ъ Бж҃їй, Йзба́витель мі́ра.
Ты ўзьняўся ў Славе, Хрысьце Божа наш, узрадаваўшы вучняў абяцаньнем Сьвятога Духа, — пасьля таго, як Тваё багаславеньне ўзмацавала іх веру, што Ты — Сын Божы, Збавіцель сьвету.
88. Зыходжаньне Сьвятога Духа на Апосталаў.
Дзеян. аддз. II.
Праз дзесяць дзён пасьля Узьнясеньня Госпада было жыдоўскае сьвята Пяцьдзесятніцы (у памяць Сінайскага законадаўства). Для Апосталаў гэты дзень
быў падвойным сьвятам, бо Пяцьдзесятніца прыйшлася на першы дзень тыдня, у які ўваскрос Хрыстос. З прычыны сьвята ў Ерусалім прыйшло шмат людзей з самых далёкіх краінаў.
Апосталы зраньня былі сабраныя ўсе у сьвятліцы, дзе маліліся. Было каля трэцяе гадзіны, панашаму 9-ая раніцы. Зьнячэўку воддаль пачуўся нейкі шум, як-бы з неба, быццам ад наляцеўшага буйнага