тва заснаванага Ім Царства Божага на зямлі. Аднак, блізкасьць расстаньня не магла ня нудзіць іх сэрца, хаця і цешылася яно тым абяцаньнем, якое даў Ім Гасподзь.
Калі гутарка скончылася, Гасподзь вывеў вучняў з места і пайшоў з імі ў кірунку Віфаніі, на гару Аліўную. „Ці ня ў гэтым толькі часе, Госпадзі, адбудуеш ты Царства Ізраілю?“ — спыталіся дарогаю ў Госпада Яго вучні, да апошняе мінуты не пакінуўшыя пагляду на Хрыста, як на заснавальніка перш за ўсё зямнога, магутнага і слаўнага Царства Ізраіля. Ажно дасюль Яны заставаліся сынамі больш „царства Ізраіля“, як сынамі „Царства Божага“ і насьледнікамі „Царства Нябеснага!“ Хрыстос адказаў ім: „Ня вам ведаць час ці пару, што вызначыў Айцец у ўладзе Сваей. Але прымеце сілу, як зыйдзе на вас Дух Сьвяты, і будзеце сьведчыць аба Мне ў Ерусаліме і ўва ўсёй Юдэі! і Самарыі, ды ажно па край зямлі“.
Спадарожныя падняліся на самы верх Аліўнае гары. Які чароўны від! Пад нагамі разлёгся пышны, багаты Ерусалім: там на схіле гары ўся цьвітучая,
прыгожая Віфанія, там блакітныя горы, між імі быстраводны Іардан, а там далёкае, далёкае сіняе мора… Колькі разоў быў тут на гары Гасподзь з Сваімі вучнямі! Колькі ўспамінаў і думак нёс у душу гэты краявід! Аднак агорнутых сумам вучняў Госпада нішто цяпер ня можа захапіць ці ўзварушыць.
Прыйшоў і час расстаньня. Паўтарыўшы абяцаньне паслаць Духа Сьвятога, Які навучыць іх усяго і дасьць ім сілу прадоўжыць Яго дзела на зямлі, Іісус Хрыстос, схрэсьціўшы рукі, багаславіў іх і, калі багаслаўляў, пачаў ад іх аддаляцца і ўзнасіцца на неба. Апосталы ў глыбокім маўчаньні пакланіліся Госпаду. Але вось зьявіўся сьветлы вобалак, які і ўкрыў Яго. У той жа час сталі перад імі двое мужоў у белых вопратках, якія сказалі: „Мужы Галілейскія! Што вы стаіцё, узіраючыся на неба? Гэты Іісус, узяты ад вас на неба, прыйдзе гэтак сама, як бачылі вы Яго, ўзыходзячы на неба“.
Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Новага Завету (1936).pdf/151
Выгляд
Гэта старонка не была вычытаная