Гэта старонка не была вычытаная
ветру. Шум усё павялічваўся і хутка напоўніў увесь дом, у якім былі Апосталы. Потым увесь пакой асьвятліла нібы полымя, і над кожным з Апосталаў паказаліся языкі, быццам агнявыя. І напоўніліся ўсе Апосталы Духа Сьвятога, і пачалі кожын гаварыць на розных новых мовах (якіх раней ня ведалі) — так,
Зыходжаньне Сьвятога Духа на Апосталаў.
як Дух Сьвяты даваў ім прамаўляці. Яны пачулі сябе з новымі духоўнымі сіламі, як-бы зноў народжанымі да жыцьця. Усё раней незразумелае ў вучэньні Госпада цяпер станавілася для іх ясным і зразумелым. Нейкая нястрыманая сіла цягнула іх спаведваць Хрыста і абвясьціць Яго Слова.