Перайсці да зместу

Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Новага Завету (1936).pdf/124

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

жыцьцё ахвяраваў шуканьню ісьціны, і таму, спытаўшыся з насьмешкаю: «Што ёсьць ісьціна?» павярнуўся і, выйшаўшы з прэторыі, сказаў жыдом: «Я ніякае віны не знаходжу ў Ім». Аднак старэйшыны і начальнікі юдэйскія ня сьціхалі і казалі, што „Ён бунтуе народ, навучаючы па ўсёй Юдэі, пачынаючы ад Галілеі да гэтага месца“. Хрыстос не гаварыў нічога, каб апраўдацца. Гэта выклікала не малое зьдзіўленьне Пілата. Пэўне-ж, усе абвінавачаньні былі вельмі недарэчныя, бо Пілат ізноў усенародна аб’явіў: „Я не знаходжу ніякае віны ў гэтым Чалавеку. Пасьля гэтага Пілат, хочучы ўхіліцца ад прыкрае справы, загадаў адвясьці Іісуса да Ірада, начальніка Галілеі, які ў тыя дні быў у Ерусаліме. Пайшоў да Ірада і ўвесь сынэдрыён.
Угледзіўшы Іісуса, Ірад вельмі задаволіўся, бо даўно хацеў бачыць Яго. Ірад шмат чуў аб Хрысьце, як чудатворцу і спадзяваўся, што Ён зробіць перад іІм нейкае знаменьне або чуда. Ірад пачаў распытваць Яго „многімі словамі“. Але Хрыстос, ведаючы гэтага чалавека (гэта быў той самы Ірад, які загадаў адсячы галаву Іоанна Прадцечы), „нічога не адказаў яму“. Архірэі-ж і кніжнікі стаялі і заўзята абвінавачвалі Ііcyса. Хрыстос, як і раней, нічога не адказаў ім. Незадаволены Хрыстом, Ірад з сваімі слугамі пачаў зьдзекавацца над Ім. На заканчэньне Ірад, у насьмешку, загадаў апрануць Хрыста ў сьветлую вопратку, — на ўзор тае, якую апраналі цары ў дні асаблівых урачыстасьцяў, і ў такім відзе адаслаў назад да Пілата. І сталіся ў той дзень Пілат і Ірад прыяцелямі сабе, бо раней былі ў непрыязьні між сабою“, — заўважвае Ев. Лука.

77. Другі суд Пілата над Хрыстом.

Мат. XXѴII, 15—26; Мрк. XV, 6—15; Лук. XXIII, 12—24; Іоан. XIX, 1—16.

Калі Іісуса Хрыста, абкружанага ўзброеным натоўпам, сярод вялікага гоману, пагрозаў і зьдзеку прывялі ізноў да Пілата, ён выйшаў на панадворак,