і купілі за гэтыя грошы зямлі ў ганчара для пахаваньня падарожных. З таго часу і да сяньняшняга дня гэтая зямля завецца «сялом крыві».
Мат. XXѴII, 11—14; Мрк. XV, 1—5; Лук. XXIII, 1—11; Іоан. XVIII, 28—40.
Прысуд сынэдрыёну вымагаў яшчэ зацьверджаньня з боку начальніка Юдэі — рымскага пракуратара, якім на той час быў Понці Пілат. Іісуса Хрыста і павялі да яго ў прэторыю (судзілішча). Была раніца. Вечарам гэтага дня пачыналася сьвята. Каб можна было есьці пасху і каб не занячысьціцца, жыды (таго вымагаў закон) ў прэторыю не ўвайшлі, дзеля чаго Пілат сам выйшаў да іх. Бачачы зьвязанага Чалавека, Пілат спытаўся: «У чым вінаваціце вы гэтага Чалавека?» Яны адказалі: „Калі-б Ён ня быў злодзей, мы не прывялі-б Яго да Цябе“. Пілат адказаў: „Вазьмеце Яго і самі судзеце паводле вашага закону“. Тады жыды сказалі: „Мы ня маем права нікога забіваць“, і пачалі прыдумваць на Іісуса розныя віны, напр., быццам Ён бунтуе Сваім вучэньнем народ, — быццам, называючы Сябе «Хрыстом-Царом“, забараняе плаціць падаткі рымскаму кесару і г. д. Пілат зацікавіўся асабліва апошнім абвінавачаньнем і захацеў пагаварыць з Хрыстом-Царом бяз сьведкаў. Ён увайшоў у прэторыю і паклікаў туды Іісуса. „Ты Цар Юдэйскі?“ спытаўся Пілат. — Хрыстос адказаў: „Царства Маё не ад гэтага сьвету, бо інакш слугі Мае баранілі-б Мяне, каб жыды ня выдалі Мяне. Але Царства Маё ня згэтуль“. Тады Пілат сказаў: «Гэтак Ты цар?» Іісус адказаў: «Ты сам кажаш, што Я — Цар. Я на тое нарадзіўся і на тое прыйшоў на сьвет, каб сьведчыць аб ісьціне. Кожын, хто ад ісьціны, слухае голасу Майго». З гэтых слоў Пілат зразумеў, што перад ім стаіць не які - колечы бунтаўшчык ці вораг рымскае ўлады, а хутчэй нейкі праведнік, які ўсё