сеў на судзейскае месца (ліфастратон) і сказаў падыйшоўшым да яго першасьвяшчэньнікам і іншым сябром сынэдрыёну: „Вось вы прывялі да мяне Чалавека гэтага і кажаце, што псуе Ён народ, але-ж я, пры вас дасьледжваючы, не знаходжу Яго вінаватым ні ў чым з таго, у чым вы абвінавачваеце Яго. Таксама і Ірад,
да якога я пасылаў Яго, не знайшоў у Ім нічога, заслугоўваючага сьмерці. Дык вось я думаю, пакараўшы Яго, звольніць Яго зусім“. Пілат лічыў Іісуса невінаватым ні ў чым і хацеў уратаваць Яго ад сьмерці. Ён ведаў, што прадалі Іісуса не за злачынства Яго, а толькі па завісьці. Але толькі сьмерць магла задаволіць засьлепленых злосьцю ворагаў Яго.
У жыдоў быў звычай, што з прычыны сьвята начальнік Юдэі звальняў, па выбару народу, каго-колечы з засуджаных на сьмерць. Пілат ведаў, што народ хоча прасіць за Варавву — злодзея і бунтаўшчыка, які падбіваў на паўстаньне супроць рымскае ўлады. Але ня траціў надзеі, што мо’ перад абліччам пагрозы для
Іісуса Хрыста, Якога яшчэ некалькі дзён таму назад урачыста вітаў: „Осанна!“, народ захоча звольніць гэтага апошняга. Вось чаму Пілат і спытаўся: „Каго хочаце адпусьціць вам — Варавву ці Іісуса, званага Хрыстом?“ Але першасьвяшчэньнікі і старэйшыны ўжо пасьпелі перамануць народ на свой бок, і таму на пытаньне Пілата народ закрычаў: „Не Яго, а Вараввy“. — „Што-ж мне рабіць з Іісусам, званым Хрыстом“? — спытаўся Пілат. Усе аднадушна выклікнулі: „Хай будзе расьпяты!“ Пілат ізноў прамовіў, хочучы адпусьціць Іісуса: „Што-ж благога ўчыніў Ён? Нічога заслугоўваючага сьмерці я ў Ім не знаходжу“. Але яны яшчэ мацней закрычалі: „Распні, распні Яго!“
У гэты час жонка Пілатава прыслала сказаць яму: „Не рабі нічога злога гэтаму Праведніку, бо я мінулай ночы шмат за Яго ва сьне мучылася“. Пілат робіць тады апошнюю спробу выратаваць Хрыста. Ён загадвае бічаваць Госпада, хочучы гэткім спосабам выклікаць да яго спагаду, хоць і не знаходзіў у Ім ніякае віны. Пасьля бічаваньня ваякі вывялі Хрыста унутр двара, налажылі Яму на галаву вянок з цяр-
Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Новага Завету (1936).pdf/125
Выгляд
Гэта старонка не была вычытаная