Перайсці да зместу

Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Новага Завету (1936).pdf/122

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Пётр горка, горка заплакаў і выйшаў з панадворку. Ёсьць паданьне, якое йдзе ад вучняў Ап. Пятра, што ён да канца жыцьця помніў сваё адрачэньне і кожны раз, як пачуе ўночы пеўня, пачынаў маліцца на каленях і, абліваючыся сьлязьмі, прасіць у Госпада выбачэньня.

75. Каяньне і гібель Юды.

Мат. XXѴII, 2—10.

Нядоўга цешыўся з атрыманых грошай Юда здраднік, хаця сваё агіднае дзела выканаў дакладна. Но, не пасьпелі яшчэ зачыніць за арыштаваным Хрыстом брамы палацу Кайяфы, як Юда адчуў сваё вялікае праступства. Сэрца яго разрывалася ад болю, калі ён успамінаў свой здрадніцкі пацалунак і ціхі дакор Хрыста: «Ці пацалункам прадаеш Сына Чалавечага?» Абраз Вучыцеля — усімі кінутага, зьвязанага, катаванага, зьневажанага і ў той жа час пакорнага і ціхага — яшчэ больш паліў ягоную душу. Калі-ж Юда пачуў, што праданы ім Хрыстос засуджаны на сьмерць, мера яго душэўнае мукі перапоўнілася. Юда йдзе ў храм да першасьвяшчэньнікаў і старэйшынаў і поўны жаху, кажа: «Саграшыў я, прадаўшы Кроў нявінную». Але ці халодныя, жорсткія, закасьцянелыя ў граху сэрцы іх маглі выказаць якое спачуцьцё? Ня дзіва, што яны адказалі: «А нам што да таго? глядзі сам». Вялікі жах і роспач напоўнілі душу Юды. Раптам страшная думка, як маланка, прарэзала яго мысьль і апанавала яго. Юда ў вялікім узбурэньні кідае пад ногі купіўшых яго крывавыя сярэбранікі і сьпяшыць выйсьці з храму, каб хутчэй знайсьці канец. Бліжэйшае дрэва, на якім павісла цела Юды, прынясло яму вызваленьне ад душыўшых яго мукаў.
З гэтага дня да сяньняшняга імя Юды-здрадніка застаецца тым імем, якім кляйміцца ўсякая здрада і прадажнасьць.
Першасьвяшчэньнікі, падняўшы сярэбранікі, сказалі: «Ня можна класьці іх у скарбніцу царкоўную, бо гэта — цана Крыві». Пасьля гэтага зрабілі нараду