Перайсці да зместу

Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Новага Завету (1936).pdf/120

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Цябе кажуць?» Гасподзь нічога не адказаў. Тады Кайяфа вельмі раззлаваўся і ўзбураны рашуча зьвярнуўся да Іісуса: «Заклінаю Цябе Богам Жывым, прысягні нам: ці Ты Хрыстос, Сын Божы». Іісус Хрыстос адказаў: «Я нават больш скажу: адсюль вы пабачыце Сына чалавечага, седзячага па правай руцэ Сілы Божае і ідучага на воблаках нябесных» (так вызначалі славу Божую Давід і Прарокі). Тады Кайяфа ў прыкідным гневе разадраў вопратку сваю і выклікнуў: «Ён зьневажае Бога! Якое яшчэ патрэбна нам сьведчаньне? бо-ж мы самі чулі хулу Яго, з вуснаў Яго. Як вам здаецца — што рабіць з Ім?» Усе адказалі: «Ён варты сьмерці».
На гэтым дапрос у Кайяфы пакуль і скончыўся. Судзьдзі пастанавілі сабрацца яшчэ раз, каб зрабіць аканчальны прысуд. Што датычыць да Іісуса, дык Яго, зьвязанага і пад канвоем, вывялі на панадворак. Тут вартаваўшыя Яго пачалі зьдзекавацца над Ім. Яму плявалі ў твар, білі па вушох і шчоках; іншыя-ж, затуліўшы рукамі сваімі твар Яго і б’ючы, пыталіся насьмяхаючыся: «Прароч, хто Цябе ўдерыў?» І шмат чаго іншага агіднага казалі на Яго. Гасподзь ціха, пакорна, моўчкі пераносіў усё гэта, хоць, як Сам казаў, мог бы ўпрасіць Айца, і Айцец паслаў бы легіёны Ангелаў, каб абараніць Яго. Але тады не адбылося-б адкупленьне роду чалавечага.
Калі настала раніца і Іісуса прывялі ўжо на праўдзівы суд сынэдрыёну, у яго ўласнае памешканьне, Яму паставілі ранейшае пытаньне: «Ці Ты Хрыстос?» Ім перш за ўсё хадзіла аб тое, каб Іісус Хрыстос сьцвярдзіў Сваё Мэсіянства (Божае Пасольства), бо толькі на гэтым можна было абаперці абвінавачаньне. Іісус Хрыстос адказаў, як і першы раз: „Калі скажу, вы не паверыце; калі спытаюся ў вас, ня будзеце адказваць Мне і не адпусьціце мяне. Адсюль Сын Чалавечы сядзе па правай руцэ Сілы Божае“. — „Дык Ты Сын Божы?» схапіліся ўсе. — «Вы кажаце, што Я», адказаў Хрыстос. — «Якое-ж больш патрэбна нам сьведчаньне? Бо-ж мы самі чулі з вуснаў Яго», — сказалі, і засудзілі Яго на сьмерць.